МОВА

Там, дзе зьнішчаюць нацыю, там абавязкова зьнішчаюць альбо людзей (генацыд), альбо мову (этнацыд, лінгвацыд).

Мова – гэта нацыя. Мова – чалавек. Большай каштоўнасьці, чым мова, у культуры, нацыі і чалавецтва не існуе.

Мэтады вынішчэньня беларускай мовы расейскімі акупантамі маюць доўгую макабарычную гісторыю і пачварную факталёгію.

Мне падаецца, што беларусы, выхаваныя за саветамі, яшчэ не да канца ўсьвядомілі добрасьць жыцьця ў сваім доме, у незалежнай вернутай Беларускай дзяржаве. Гэтаму перашкодзіў прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі. Аднак маладзейшае пакаленьне, ня гледзячы на разбурэньне і прыдушанасьць беларускага нацыянальнага жыцьця, адчувае інакш.

Трэба аднак маладым беларусам зразумець, штокалі б маскоўцамўдалося вынішчыць беларускую мову, то беларусы маглі б страціць тады незалежнасьць Бацькаўшчыны і дзяржаву.

Сутнасьць акупацыйнай палітыкі Расеі на Беларусі і галоўнае акупацыйнае дзеяньне заключаецца ў русіфікацыі. Як толькі беларусы страцілі б сваю мову, пытаньне аб беларускім народзе, і тым больш аб дзяржаве, зьнікла б з ужытку. Пэрспэктыва скончылася б.

Цяпер, ва ўмовах унутранай акупацыі Беларусі, Расея праз рэжым Лукашэнкі прадаўжае тую ж агрэсіўна-тупіковую разбуральную палітыку, што і раней. Рускія імпэрцы і цяпер думаюць зрабіць тое, чаго ня здолелі зрабіць іхныя папярэднікі за 200 гадоў. З улікам абставінаў, яны прыдумалі нават новае апраўданьне русіфікацыі, маўляў, нічога страшнага, беларуская нацыя і дзяржава будуць існаваць і на рускай мове.
Тым часам зразумела, што “беларуская” дзяржава з рускай мовай і адпаведна (бо інакш тады ня можа быць) з рускай культурай існаваць у прынцыпе ня можа. У яе існаваньні побач з імпэрскай Расеяй (і яе прэтэнзіямі) не было б ніякага сэнсу і ніякага абгрунтаваньня. Яна тут жа зрабілася б часткай Расеі. Прытым “па ўласным жаданьні” (пасьля інсьпірацыі з Масквы).

Так мусіла б запасьці вечка дамавіны. Крамлёўцы гэта добра разумеюць. Таму – перасьлед за беларускую мову і вынішчэньне вузлавых пазыцыяў мовы ў беларускім грамадзтве цяпер (як і заўсёды) доўжыцца безупынна.

Тым часам на справе змагацца з русіфікацыяй проста, я б сказаў, зусім проста. Трэба беларусам усюды і з усімі ў сваёй краіне размаўляць, пісаць і гаварыць -- па-беларуску. Гэта тым больш проста, што беларуская мова – адна з найбольш дасканала распрацаваных, багатых і прыгожых моваў на сьвеце, у якой стварылася і сцьвердзілаля вялікая духоўная культура беларускага народу.

Кастрычнік, 2005 г.
                                                       Зянон ПАЗЬНЯК

2 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››