Непапраўныя

Людзей, якія адэкватна разумеюць і ўспрымаюць Расею я сустракаў толькі ва Ўсходняй Эўропе. На Захадзе перакручаныя паняцьці пра Расею – гэта ёсьць, відаць, невылечны дыягназ ў палітыцы. Пэрлы, якія яны тут часам нясуць, немагчыма бывае нават уявіць. Прычыны паталёгіі знаходзяцца, відаць, унутры, бо лёгіка не ўплывае. Вось чарговы ўзорчык: «Расея паскорыла б сваю дэмакратычную эвалюцыю, калі б заняла галоўную пазыцыю ў прасоўваньні дэмакратыі ў Беларусь». Гэта З. Бжэзінскі (нядаўна сказаў).

Чытаючы «знаўцаў Расеі» на Захадзе, ўспомнілася мне размова з адной менчанкай, што жыла пад нямецкай акупацыяй. «Немцы, яны, -- кажа, -- былі, як дзеці. Да іх пойдзе хто і гаворыць хлусьню, што так ды гэтак, чаго не было. А яны й вераць, што той балбоча.»

У гэтым, відаць і сядзіць сакрэт рускай дыпляматыі на Захадзе. Ён просты, як аглобля, -- вешаць лапшу на вушы містэрам ды мсьё.А яны й вераць. Паўтараюць пра «дэмакратычную эвалюцыю Расеі» і пдтрымліваюць «прасоўваньне яе ў Беларусь.»

25 кастрычніка 2005 г. Зянон Пазьняк


28 кастрычніка 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››