Беларускі жывапіс у Брукліне

Крок за крокам абнаўляецца гістарчны будынак беларускай царквы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Ужо вісць новая шыльда, устаўлены новыя вокны, ідзе рамонт грамадзкай залі, інсталюецца новая электраправодка, каларыферы і кандыцыянеры. І хоць рамонт яшчэ ня скончаны, царкоўная служба і культурныя мерапрыемствы тут адбываюцца рэгулярна. Да пасяджэньня ці імпрэзы залю прыбіраюць і усё адбываецца сваім парадкам. Нішто нічаму не замінае. І рамонт ідзе і развалу няма.

З 12-га траўня ў грамадзкай залі ўжо разьмешчаная калекцыя жывапісных карцін выдатнага беларускага скульптара Алеся Шатэрніка і маладой мастачкі Юліі Шатэрнік (Вінакуравай). Дарэчы, гэта, відць, той выпадак калі талент перадаецца ў спадчыну ад бацькоў. Юлія піша ў асноўным нацюрморты, кветкі і прадметы. Яна добры і тонкі калярыст, умее хораша выявіць натуру і галоўнае – ўдыхнуць у яе душу (у гэтым ёсьць асноўная рыса таленту ў мастацтве). Натура ажывае, пачынае “дыхаць”, праз хараство выяўляецца сутнасьць рэчы. Манера жывапісу Юліі дастаткова прафэсійная, фарбы выразныя, ужо адчуваецца цьвёрдасьць рукі. Застаецца толькі пажадць мастачцы далейшых посьпехаў у творчасьці, якая ў яе яшчэ ўся наперадзе.

Алесь Шатэрнік, маэстра ў скульптуры, зьвярнуўся да жывапісу параўнальна нядўна і, як на мой погляд, цалкам заканамерна. Я ведаю мастака ўжо дастаткова часу. Гэта паэтычная захопленая натура, якая ўмее бачыць і цаніць хараство. У скульптуры яму заўсёды было цеснавата, пачуцьцё шукала выхаду і тады ён пачынаў упрыгожваць, ляпіць цэлыя скульптурныя феерыі. Яму б нарадзіцца ў эпоху барока. Але паколькі цяпер іншыя звычкі, то творчыя пакуты ўражаньняў над формай знайшлі паралельны выхад у жывапісе і паэзіі.

Мастак выкарыстоўвае імпрэсіяністычную манеру пісьма. Яго карціны эцюднага кшталту, але дастаткова згарманізаваныя па калярыту, з крыху прыглушанымі колерамі. Яны выяўляюць найперш беларускую прыроду, вёсачкі, сялянскія дамы, звычайныя і мілыя куткі прыроды Беларусі, гледзячы на якія тут, за мяжой, далёка, пачынае шчымець сэрца па любай і дарагой Бацькаўшчыне.

З аднаўленьнем рамонтных працаў у траўні калекцыю часова здымуць, а ў восень выстава будзе павялічана, папоўнена новымі творамі і тады ў прысутнсьці мастакоў адбудзецца цалкавітае яе адкрыцьцё.

                        Зянон Пазьняк

                        кандыдат мастацтвазнаўства.

20 траўня 2006 г.

6 чэрвеня 2006

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››