Падзеі і факты
11-18 жніўня 2005
У КРЫМЕ ГАРЛАПАНЯЦЬ БЫЛЫЯ РУСІФІКАТАРЫ
На берагах Чорнага мора ў сярэдзіне жніўня паралельна адбываюцца падзеі, блізкія па жанры. На грузінскім беразе расейцы загружаюць у транспартныя караблі свае танкі, гарматы і браневікі, спатнелыя афіцэры хрыплымі галасамі памінаюць “сваю маць”, жаўнеры цягнуць клункі з манаткамі акупантаў.
А зусім недалёка, у Крыме расейскія спэцслужбы зноў падбухторваюць “русскоязычный сброд” на абарону расейскай школы. Лякальны мітынг адбыўся 12 жніўня ў адной з вёсак каля Сімфэропаля. Дзеці трымалі адштампаваныя ў друкарні расьцяжкі “Мы хотим учиться на русском языке” і маленькія расейскія сьцяжкі. Камандаваў парадам тов. Родивилов (зразумела, што гэта чарговы пярэвярцень беларускага паходжаньня з Радзівілаў). “Русскій язык, русскій язык!” – надрываліся дарослыя асаднікі. Справа ў тым, што пасьля нацыянальнай рэвалюцыі 2004 г. украінская адміністрацыя ўшчыльную ўзялася за справу нармалізацыі дзяржаўнага жыцьця. Цяпер усім вядома, што чужая школа будзе пладзіць выключна януковічаў. Вось у Крыме і загадалі з сёлетнега навучальнага году выкладаць на дзяржаўнай мове. Прадстаўнікі адміністрацыі зьвярталіся да гарлапанскага натоўпу: “Што вы робіце, вы ж жывеце з намі, у нашай краіне!” Родівілов плакаўся ў тэлекамэру НТВ: “Як украінская школа, дык у яе даюць кампутары, а руская, дык нячога няма…” А што ж ты думаў, чаму гэта украінцы павінны аплочваць русіфікацыю сваёй будучыні? Тым часам у Крыме адкрыліся дзесяткі школаў з крымска-татарскай мовай навучаньня для дзяцей гэтага змагарнага этнасу, які падтрымаў падчас апошняй рэвалюцыі ўкраінскага кандыдата. Яны “за русскость” не крычаць. Так нічаму й не навучыліся русскоязычные гарлапаны. Была ўжо Прыбалтыка з гэбоўскімі інтэрфрантамі. А потым пасьля правалу путча ў жніўні 1991 г. маскоўскі самалёт забраў спэцрэйсам усіх арганізатараў-родівіловых, а гарлапаны-прастакі засталіся ў нацыянальных дзяржавах. Украінцы зразумелі, што ліквідацыя расейскай школы роўная вываду расейскіх ваенных базаў.
РАСІЗМ Ў МАСКВЕ
Чалавеканенавісьніцкая ідэялёгія дала свой страшны плён у цэнтры Масквы. 13 жніўня каля ўваходу ў станцыю мэтро ўзброены нажом маскаль пачаў забіваць людзей. Забойца дзейнічаў прафэсійна і мэтанакіравана. На месцы загінулі тры армяніны, два азэрбайджанцы, два грузіны і адзін расеец (мабыць, падобны на каўказца). Жудасны мегалопаліс, ад якога трэба трымацца падалей прадстаўнікам усіх цывілізаваных народаў.
ПАЦУКІ
Партовы горад Берасьце. На пачатку сёлетняга году ў Берасьце адсланілі новы помнік. Каля вялікага каменя ляжаць два якары, а на камені надпіс пра тое, што ўсё гэта прысьвечана стагоддзю Цусімскай марской бітвы. Для цікаўнага мінака не патлумачана, аднак, што гэта была за бітва і хто там перамог. На шыльдзе падпісаліся нават спонсары-арганізатары “манумэнта” – “Общество поддержки флота”. У Беларусі свайго ваеннага флёту няма і таму спачатку мы падумалі, што камень з якарамі прысьвечаны японскаму флёту, які перамог у 1905 г. расейскую эскадру ў Цусімскай пратоцы падчас правальнай для расейскай імпэрыі руска-японскай вайны. Але надпіс на камені зроблены не ерогліфамі, а на “веліком і могучем”. Камень з якарамі “обшчество” зацягнула на падворак берасьцейскага будынку РПЦ, што непадалёк ад цэнтральнага рынку і аўтобуснага вакзалу. РПЦ не ўпершыню дзейнічае на сваіх аб’ектах, як на экстэрытарыяльнай прасторы прадстаўніцтва чужой дзяржавы. Хаця чаму – як? Гэтак яно й ёсьць на самой справе – РПЦ ёсьць у Беларусі вельмі актыўным прадстаўніком Расеі і расейшчыны, яна ніколі ня будзе царквой нашага народу дый наагул царквой. І “японскі” помнік на расейскім царкоўным двары яшчэ адно гэтаму сьведчаньне. Прычым тут Беларусь і невядома чый“флот”? Было б зразумела, калі б бацюшкі адшукалі б імёны маракоў-беларусаў, якія загінулі ў руска-японскай вайне ды зрабілі ім эпітафію па-беларуску. Такога мы ад іх не дачакаемся. Акупанцкія “обшчествы” дзейнічаюць на нашай зямлі не для гэтага, іхная задача – затлуміць галовы нашым людзям наконт таго, што “Ленин – это наша история, и всё русское – это наша история”. Дзіравы імпэрскі карабель пад расейскім сьцягам ідзе на дно, і пацукі зь яго бягуць на наш бераг, нясучы з сабой розную заразу.
МАСКОЎСКАЯ «ІНФАРМАЦЫЯ»
У сярэдзіне жніўня ў нямецкім горадзе Кёльне сабраліся сотні тысячаў маладых людзей з усяго сьвету (паехалі туды й беларусы). Расейскія СМІ расказвалі пра гэтую сьветлую падзею так, нібыта ў іх было кісла ў роце: “У Кёльне сабралася моладзь. Сьвята мае рэлігійнае адценьне. На плошчы вісеў партрэт цяперашняга папы рымскага”. На апошнім сказе кіслага камэнтара на расейскім экране паказалі партрэт сьвятой памяці Яна Паўла ІІ. Распярэзаная блытаніна ёсьць ня проста сьведчаньнем прафэсійнай неадэкватнасьці маскоўскай журналістыкі. Гэта сьведамы прыёмчык фальсіфікатараў. Яны так і не паведамілі гледачам, што кёльнскае “сьвята” гэта – Сусьветная сустрэча каталіцкай моладзі (яркае мерапрыества, задуманае ў свой час Янам Паўлам ІІ, якое праходзіла ў мінулыя гады ў некалькіх гарадах Эўропы). Моладзь малілася, сьпявала разам, маладых аб’ядноўвала любоў да Бога, павага да супольнай хрысьціянскай традыцыі. На фоне садомскага шаленства, якое ўспыхнула на Захадзе, гэтая каталіцкая сустрэча маладых дае надзею на здаровае, нармальнае разьвіцьцё будучых пакаленьняў. А расейцаў ажно разьдзірае ад нянавісьці. Іхны генэрал Алексій-Рыдзігер ня здольны сабраць у сваю Маскву больш-менш прадстаўнічую грамаду. Нядаўна з Крамля заклікалі маладых зьехацца ў Эмаўс, што ў няшчаснай Цьверскай вобласьці, ды арганізавалі ў мястэчку з эвангельскай назвай шумную тусоўку пад сатанінскай назвай “Нашествіе”. Атрымалася, як заўсёды, пьянь ды дрань. Гэбэшнікі ў сутанах пакрылі купалы новамураўёўскіх пабудоваў золатам, навучыліся «ізабражаць» “боголепіе”, але ні Бога, ні людзей яны ня здолелі падмануць. Пасьля пэўнага захапленьня моладзі праваслаўнай абраднасьцю ў канцы 1980-х гадоў (калі саветы дазволілі абрады) мы назіраем у апошнія гады ў Расеі масавую раўнадушнасьць маладых да РПЦ.
Валеры Буйвал
18 жніўня 2005