Падзеі і факты

Інфармацыя для радыё “Свабода” і іншых СМІ

У паведамленьнях радыё “Свабода” пастаянна падаецца інфармацыя (апошні раз 21.08.2005 г.) аб тым, што на так званы “кангрэс дэмсілаў” вылучаны два кандыдаты ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Гэта не адпавядае сапраўднасьці.

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ ня ўдзельнічае ў гэтым “кангрэсе” і ва ўсіх справах так званай “дэмапазыцыі”, якая зьяўляецца адным з інструмэнтаў расейскай акупацыйнай палітыкі на Беларусі (з актыўным удзелам і дапамогай нямецкай дыпляматыі). Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ з 90-х гадоў мінулага стагоддзя змагаецца супраць гэтай антыбеларускай палітыкі і таму гэтая “дэмапазыцыя” зьяўляецца нашым палітычным праціўнікам.

Па даручэньні Сойму Партыі – БНФ была праведзена праверка па структурах Партыі. Нідзе не выяўлена парушэньняў Статуту і палітыкі Партыі. Такіх дэлегатаў ад Партыі – БНФ не існуе.

Валеры Буйвал, прэсавы Сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

22 жніўня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››