Падзеі і факты

5-10 верасьня 2005

ПРЭМ’ЕР — “ОТЛИЧНИК”

На сходзе крамлёўскай эліты Пуцін уручыў “отлічніку КГБ” Фрадкову-Фрадкіну (гэта ня жарт, “герой” валодае такой каштоўнай узнагародай) ордэн “За заслуги перед отечеством” другой ступені. Ардэнаносец ГБ прэм’ер РФ – краіны з мільёнамі наркаманаў, алкаголікаў, забойцаў, беспрытульных дзяцей, правалам ва ўсіх галінах дзейнасьці – з салодкай усьмешачкай прыняў яркую бляшку з рук свайго начальніка.

Усе пляскалі ў ладкі. Потым пайшлі да багатага стала і “подкрепілісь”. Гледзячы на ўсё гэта, успамінаюцца словы французкага амбасадара ў Пецярбурзе Палеялога. Француз пабыў на дварцовым прыёме на пачатку лютага 1917 г. і запісаў у дзёньнік: “Такое ўражаньне, што Расеяй кіруе група лунатыкаў…” Што было потым, мы ведаем.

ЛАТЫШЫ ГАСПАДАРЫ Ў СВАЁЙ ХАЦЕ

6 верасьня тэлеканал РТР паказаў рэпартаж з Латвіі. Колькі не выдрыгіваліся на вуліцах Рыгі “русскоязычные недоросли”, усім давялося ісьці ў школы з латышскай мовай навучаньня, каб ня быць вытураным у жудасную (такую родную) Расею. Яны, паводле інфармацыі РТР, адразу заняліся дадатковым навучаньнем “на дому” з дапамогай кампутара. Юнак з выразным прозьвішчам Халявін расказаў, як ён перавёў шэраг расейскіх падручнікаў у інтэрнэт, і цяпер разам з сябрамі пасьля заняткаў у латышскай школе з насалодай чытае ўрокі па-расейску. Вось яно й добра, вось і справядліва. Маскальскія акупанты, засяляючы сабой Латвію, думалі заштурхнуць у кут мясцовы люд, меркавалі прымусіць латышскіх школьнікаў вывучаць родную мову “на дому”. Ды з Божай ласкі атрымалася якраз наадварот. Як кажуць самы расейцы – “халява не прошла”…

ПАЛОМНІК ПУЦІН

10 верасьня расейская тэлевізія паказала жудасную сцэну. Прадстаўнік Сатаны цалаваў сьвяты абраз у кляштары на Афоне. Пуцін прыехаў у Грэцыю ды падаўся на сьвятую гару “у паломніцтва”. Бачна было, як ягоныя ахоўнікі нудзіліся і далонямі выціралі пот пад каўнярамі белых кашуляў. Лубянскі начальнік тэарэтызаваў наконт тэалёгіі і іконаграфіі. Хаця што там, ягоныя папярэднікі Дзяржынскі і Мянжынскі таксама лексікай, ня толькі наганам валодалі – усе вытанчаныя “рускія інтэлігенты”. Чаму ж тады пра пару гадзінаў РТР ужо не паўтарала сцэну з пуцінскім цалаваньнем абраза? Звыродлівае блюзьнерства сатаніста, пэўна, адэкватна ацанілі дзяжурныя іміджмэйкэры ды гаркнулі ў астанкінскай вежы: “Ну-ка вырезать..!” Беларусы павінны адэкватна ацаніць гэтыя пастаноўкі лубянскай самадзейнасьці. Вялікі папярэднік Пуціна – Іван Жахлівы вельмі любіў таксама пасьля масавых катаваньняў і забойстваў пайсьці ў РПЦ ды прыкласьціся да абразоў. Ведаем, якая страшная бяда была беларускаму народу ад гэтых усходнік сатаністаў-сьвятошаў. Нічога не зьмянілася. Ізноў трэба бараніцца нам ад маскоўскага кашмару, які прыкрываецца праваслаўем.

Валеры Буйвал

10 верасьня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››