Падзеі і факты

ЭЎРАСУЛТАНІЗМ

У часы азіяцкага іга на Ўсходзе кіраўнікоў залежных княстваў і пашалыкаў прызначалі ханы і султаны. Кандыдаты на пасад у рускіх княствах мусілі езьдзіць у Арду, цалаваць ногі хану і прасіць выдаць ярлык (па цяперашняму – мандат) на княжаньне ў Цьверы, Разані або Маскве.

Рускія кандыдаты стукалі адзін на аднаго, ладзілі сярэнявечны піяр. Ардынцы прымушалі іх выконваць розныя зьневажальныя кульбіты – трэба было скакаць перад ханам праз вогнішча, бегаць на карачках і г.д. Прыкладна тое ж прымушаў рабіць з эўрапейскімі кандыдатамі на васальныя троны стамбульскі султан перад выдачай фірмана на княжаньне. 6 -га кастрычніка нечакана для ўсіх канцлер Нямеччыны Шродэр зьявіўся па фірман у Пецярбургу. Пуцін сустрэў яго лагодна, праз вогнішча скакаць не прымушаў (палкоўнік звычайна запрашаў свайго «немецкого друга» ў лазьню-парылку). Але, мабыць, і паабяцаць нічога ня мог. Уся Эўропа даволі даўно заўважыла, што Шродэр паводзіць сябе, як васал гэбоўскага лідэра Расеі. Але чаго ні зробіш «на благо немецкого народа». Праціўнікі сацыяліста Шродэра – хрысьціянскія дэмакраты ў адкрытую пачалі гаварыць падчас сёлетняй выбарчай кампаніі пра ненармальную (абсалютную) залежнасьць Нямеччыны ад расейскіх нафты і газу. Маўляў, дастаткова будзе ў Крамлі закруціць вэнціль, і ўся ФРГ застанецца халодная і галодная. Зямля пад нагамі шродэравых сацыялістаў захісталася. На нядаўніх выбарах у Бундэстаг хадэкі апярэдзілі іх “усяго” на 400 тысячаў галасоў. Але гэта ня важна, паводле нямецкіх законаў такой і нават меншай перавагі дастаткова, каб пераможцы прызначалі свайго канцлера (у дадзеным выпадку фраў Мэркэль) і фармавалі новы ўрад. Але ўпершыню за пасьляваенную гісторыю Нямеччыны прайграўшыя ня выконваюць закон, не саступаюць уладу (можа гэта яны ў Вінцучка навучыліся? – але гэта мы жартам). Больш таго расейскі васал Шродэр здольны на гістэрычныя крокі. Вось раптам у Расею да свайго султана паляцеў, у ножкі падаў.
Глядзіш на гэта і думаеш: да якой гнюснасьці дакацілася лібэральная заходняя «дэмакратыя», прысьцёбнутая да Расеі! Забыліся пра сорам, наплявалі на Канстытуцыю і Закон.У гэтыя ж дні брытанец Блэр заяўляе Пуціну, што ў абмен за нафту і газ Эўразьвяз ня будзе папікаць Расею за вайну ў Чачэніі і не адкрые сьвету «вялікае ірацкае дасье на Расею». Можна зразумець эўрачыноўнікаў, калі яны прадаюць у расейскае рабства у абмен на энэрганосьбіты чачэнскі і беларускі народы. Але ж у Іраку тэрарысты пад камандай ФСБ (пра гэта напісана ў згаданым дасье) рэгулярна забіваюць брытанскіх і іншых эўрапейскіх вайскоўцаў – і хоць бы хны, брытанскі народ і ўвесь сьвет не даведаюцца пра сэнсацыйныя адкрыцьці заходніх спэцслужбаў. Затое лубянскі султан не разгневаецца.

Кастрычнік 2005 г. Валеры Буйвал

28 кастрычніка 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››