Падзеі і факты

24-30 кастрычніка 2005

«ГАЗАВЫЯ ЎГОДКІ» Ў МАСКВЕ

26 кастрычніка споўнілася роўна тры гады з дня дзікай газавай атакі, якую арганізавала ў Маскве ФСБ, «вызваляючы» закладнікаў у тэатры на Дуброўцы. Тады загінула больш за 300 асобаў; тыя, хто ацалеў, сталіся калекамі (там загінулі і пацярпелі таксама й беларусы, што паехалі былі ў Маскву «па культуру»).

НТВ прызналася, што галоўным пытаньнем ўгодкаў трагедыі для семьяў ахвяраў было наступнае – як не дапусьціць удзелу ўладаў (якія ўжо ня раз наладжвалі на крывавым месцы крывадушныя пампэзныя шоў) у мэмарыяльных мерапрыемствах? Вось да чаго дажылася Масква і ўся Расея. У нямногіх грамадзянаў РФ, якія ўрэшце разабраліся, што дзяржавай кіруюць злачынцы, няма даверу да гэтай дзяржавы і яе кіраўніцтва. Яны яшчэ не паўсталі супраць гэбізму, але ўжо ўсёй душой ненавідзяць гэтую сатанінскую сістэму, якая зьнішчыла і скалечыла іхных блізкіх. У адрозьненьні ад мінулых угодкаў улады ня надта й настойвалі на дзяржмерапрыемствах, імкнучыся як мага хутчэй затаптаць памяць пра гэбоўскае злачынства. СМІ пралапаталі нешта пра «хвіліну маўчаньня», пра трыста галубоў, выпушчаных у маскоўскае неба. На самай справе да мэмарыяльнай шыльды ўскладалі кветкі, выпускалі птушак і маўчалі чалавек 250-300 – былыя закладнікі і сямейнікі ахвяраў. Усёй астатняй Расеі ўсё гэта было «да фені», кожны займаўся сабой. Дзярждума прыслала ад сябе адзінага хіба што дэпутата, якога абражаныя людзі ў любой сітуацыі не маглі б абпляваць – папулярнага ў савецкім народзе сьпевака-лірыка Кабзона (астатнія пабаяліся справядлівага лінчу). А вось абражаныя грамадзяне ўжо не баяцца лубянскіх монстраў. Маладая дама ў чорным, ня крыючыся, казала ў тэлекамэру: «Майго мужа расстралялі ў першы дзень трагедыі. Дагэтуль мне не паведамілі, як гэта здарылася і чаму? Ён быў афіцэрам ФСБ…» СМІ таксама прызнаюць, што "за тры гады ўлады так і не зрабілі тлумачэньняў пра падзеі на Дуброўцы, дагэтуль невядомая агульная карціна трагедыі…” Вось гэта «страна»! Хаця што тут зьдзіўляцца? Пасьля таго адбылося яшчэ столькі кашмарных трагедыяў рэжысуры і выкананьня ФСБ, што «пра ўсё й не раскажаш».

26 кастрычніка 2005 г. Валеры Буйвал

28 кастрычніка 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››