Падзеі і факты

ПРЭЗЭНТАЦЫЯ

30 –га кастрычніка ў Беларускім Цэнтры ў Саўт-Рывэры (ЗША) адбылася прэзэнтацыя кнігі доктара Юры Гарбінскага “Мікалай Лапіцкі ў служэньні Богу і Беларусі” выдадзенай БІНІМ. Гэта збор працаў, лістоў і дасьледваньняў (672 стар.) вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча аўтакефальнайцарквы протапрэсьвітэра М. Лапіцкага (1907—1976).

У сваіх працах М. Лапіцкі наглядна і доказна паказаў як руская праваслаўная царква выконвала русіфікацыйную палітычную функцыю Масквы на Беларусі. Маскоўскае праваслаўе сілкомі ў абход усіх нормаў права скарыстала акупацыю Беларусі і парвала кананічную сувязь беларускага (літоўскага) праваслаўя з грэчаскім Канстантынопалем. Рускае праваслаўе разам з маскоўскай ардой захапіла беларускую кананічную тэрыторыю ў ВКЛ. Расейская царква ўвесь час праводзіла на Беларусі жорсткую і лжывую русіфікатарскую палітыку, старалася зьвязаць духоўнае існаваньне Беларусі з дэспатычнай Расеяй. Але тым часам, як паказаў М. Лапіцкі, рускае праваслаўе і цяперашняя РПЦёсьць, фактычна, нелегальная (нелегітымная) царква на Беларусі. Ніякага права на існаваньне тут, на беларускай зямлі, яна ня мае.

На прэзэнтацыі выступаў доктар Юры Гарбінскі, кіраўнік БНІМ Вітаўт Кіпель, кіраўнік БАЗА Антон Шукелойць, і інш., сваякі і сябры айца Лапіцкага.

30 кастрычніка 2005 г.
                                    Тамаш РАКСА

30 кастрычніка 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››