Падзеі і факты

ВЯЛІКІЯ ДЗЯДЫ (выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах)

Дарагія землякі! Вітаю вас у дарагой Бацькаўшчыне на пакутнай Курапацкай зямлі! Сёньня сюды прышоў наш народ, нашчадкі Дзядоў. Мне здаецца – я бачу вашыя абліччы і чую пах Курапацкага лесу. Ён заўсёды са мной і ўсе гэтыя дзевяць гадоў я ні секунды ня жыў за мяжой, бо мае ўяўленьні і думкі, і справы штомінутна, штохвілінна ёсьць тут на сьвятой Беларусі.

Кожны год мы прыходзім сюды, каб засьведчыць нашу памяць, нашае адзінства і наш дух. Гэта шмат значыць, асабліва цяпер, калі ў нашай Бацькаўшчыне зноў кіруюць нашчадкі забойцаў. Аднак узмацненьне духа дасьць нам і ўзмацненьне нашай сілы. Так было і так будзе.

Нашыя слаўныя продкі змагаліся за веліч Вялікага Княства. І сёньня яны таксама тут. Усё яны рабілі правільна. Кожны вораг, кожны набег быў сьцігнуты і помшчаны збройнай пагоняй. У адным толькі сумняваемся мы цяпер -- ці добра, што былі яны літасьцівымі да бязьлітасных ворагаў.

Зірніце на статыстыку гістарычнай барацьбы. Там, дзе беларусы ў збройнай вайне на полі бітвы білі расейсцаў і подлую нямецкую шваль, там страты былі невялікія. Але там, дзе адмаўляліся ад барацьбы, там гінулі сотнямі тысячаў. Бо нельга было, “як лес безгалосы мы пад сякерай”, нельга было задаваць пытаньне забойцам – “за што?”.

Калі перасталі змагацца, тады пайшлі ў рускі ГУЛАГ і ў нямецкі Дахаў, тады атрымалі Хатынь і Чарнобыль, Курапаты і Трасьцянец. І па сёньняшні дзень плюе ў душу нам імпэрскі масковец і шваб.

Нявінныя ахвяры генацыду павінны сьведчыць нам і наводзіць на думку, што каб не паўтарылася вынішчэньне людзей, трэба змагацца. Трэба ўзрошчваць сілу і дух, розум і мускулы. І ні адна нявінная сьмерць не павінна застацца неадпомшчанай, бо інакш – няма справядлівасьці. І нікога нельга забыць. Не раскісайма, не плачма, не жальмася нашчадкам забойцаў! Хай ня сьлёзы цякуць нам з вачэй, а закіпае кроў! Хай ня стогн раздаецца з грудзей, а гімн нашай праўды і велічы і славы Усявышняму Богу. Сёньня ж з намі ня толькі ахвяры, але й вялікія Дзяды нацыі, і слаўны князь Вялікі Вітаўт, і Хадкевіч, Ян Радзівіл і Каліноўскі, і Астрожскі, і Касьцюшка, і дарагі наш Васіль Уладзімеравіч!

Раўняймася на іх!

Вечная памяць іх жыцьцям і вечна — Жыве Беларусь!

30 кастрычніка 2005 г.

                                       Зянон Пазьняк
       Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і
           Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

30 кастрычніка 2005, «Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ»

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››