Падзеі і факты

ВУГОРСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ

Штогод на прыканцы кастрычніка Вугоршчына ўспамінае трагічныя падзеі 1956 г. Пасьля крытыкі сталінізма ў Маскве паняволеныя народы паверылі, што можна ісьці сваім шляхам і пачалі зрываць з сябе камуністычныя ланцугі. Усё пачалося з мірнай дэманстрацыі студэнтаў у Будапэшце, якія патрабавалі дэмакратыі і адстаўкі бальшавіцкага тырана Ракацы. Спэцслужбы адкрылі агонь па дэманстрантах і забілі дваццаць чалавек. У той жа дзень па ўсёй краіне падняліся сотні тысячаў (пазьней мільёны) людзей, пачалі граміць райкамы і валіць помнікі Сталіну. У Будапэшце людзі атачылі штаб-кватэру камуністычных спэцслужбаў, адтуль па іх зноў пачала страляць бальшавіцкая нечысьць. Калі праз колькі гадзін людзі выводзілі забойцаў з занятага будынку, то народ адмовіўся браць іх у палон і пазабіваў на месцы.

З самага 1945 г. бальшавіцкія спэцслужбы трымалі за горла свой народ, забівалі, катавалі людзей, абаранялі антынародную ўладу прыслужнікаў расейскіх акупантаў. У дні нацыянальнага паўстаньня угорская армія ўстала на бок народу, але ўгорскае ГБ білася да апошняга за сваех гаспадароў. Вугорцы пазнавалі мясцовых гэбэшнікаў па высокіх, крэпкіх скураных ботах. Літасьці да “абутых” ня было нідзе. Ракацы ўцёк у Маскву. На чале новага ўраду стаў Імрэ Надзь, папулярны ў народзе нацыянал-камуніст (ён таксама падвяргаўся раней рэпрэсіям з боку рэжыму). Урад запатрабаваў вываду з тэрыторыі Вугоршчыны савецкіх акупацыйных войскаў і распачаў дэмакратычныя рэформы. Масква, напалоханая рэвалюцыяй, вывела свае войскі. Але разгубленасьць працягвалася нядоўга. На патаемнай сустрэчы Хрушчова (“вялікага антысталініста-дэмакрата”) з камуністычнымі кіраўнікамі сацкраінаў была дасягнута згода па пытаньні агрэсіі супраць Вугоршчыны. Захад у тыя самыя дні быў заняты вайсковай апэрацыяй у раёне Суэцкага каналу (напярэдадні эгіпэцкі лідэр Гамаль Абдэль Насэр абвясьціў нацыяналізацыю пабудаванага заходнікамі каналу). Так што вугорцам давялося бараніцца супраць маскоўскага ворага самастойна. Калёны маскальскага войска ўжо на пачатку лістапада 1956 г. уварваліся на вугорскую зямлю. Камандваў ардой маршал Жукаў. Вугорцы баранілі сваю краіну і волю. У некалькіх месцах адбыліся нават танкавыя баі. Вайскоўцы і паспалітае рушэньне зьнішчылі дзесяткі тысячаў маскальскіх акупантаў. Падчас баёў у Будапэшце асабліва вызначыліся юныя героі. Падлеткі 14-17 гадоў цікавалі на дахах будынкаў, а потым закідвалі расейскія танкі і пяхоту “кактэйлямі Молатава”. Найбольш эфэктыўную атаку юнакі правялі каля маста Альжбэты, дзе спалілі цэлую калёну бронетэхнікі. Сілы, аднак, былі няроўнымі. Арда на доўгія дзесяцігоддзі зноў акупавала краіну. Сотні тысячаў маладых людзей – удзельнікаў рэвалюцыі – перайшлі аўстрыйскую мяжу і падаліся на Захад.

Але аднавілася справядлівасьць. Даўно ўжо вытураныя з краіны расейскія акупанты, забаронены сімвалы камунізму. Народ жыве ў дэмакратычнай дзяржаве. Зарастаюць быльнягом пакінутыя расейскія базы.

Кастрычнік 2005 г.              Валеры Буйвал

1 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››