Падзеі і факты

Тамаш Ракса

У БЕЛАРУСІ І Ў ПОЛЬШЧЫ АБУРАНЫЯ ДЭМАРШАМ МАСКВЫ

Расейцы ўвялі новае афіцыйнае свята “дзень нацыянальнага адзінства”, прымеркаванае да выгнаньня расейцамі беларускага акупацыйнага войска з Масквы ў пачатку 17-га стагоддзя. (Масква была занятая тады войскам ВКЛ з удзелам польскіх вайсковых адзінак.) Пра гэта пішуць польскія газэты. Радыё “Свабода” зьмясьціла тры матэрыялы: “Праваслаўная царква сьвяткуе вызваленьне Масквы ад продкаў сёньняшніх беларусаў” (Галіна Абакунчык),“Расейскі Дзень нацыянальнага адзінства – фальшывая гістарычная памяць?” (Аляксей Дзікавіцкі) і “Чаму Масква адзначае перамогу над беларусамі ВКЛ як дзяржаўнае сьвята?” (Ігар Карней).

Вось выказваньні журналістаў, палітыкаў, навукоўцаў і розных людзей:

”Сьвята іконы Казанскай Божай маці Беларускі экзархат сьвяткуе супольна з Расейскай праваслаўнай царквой, бо фактычна гэта адзіная структура. Сьвята зьвязана непасрэдна з падзеямі 1612 году “– паведаміў прадстаўнік Менскага эпархіяльнага ўпраўленьня, які не пажадаў назваць сваё імя.

(Прадстаўнік: ) “У царкве будзе богаслужэньне сьвяточнае. Перадусім яно ў памяць іконы Казанскай Божай маці. Але гэтая ікона праслаўленая гістарычнымі падзеямі выгнаньня з Масквы палякаў”.

”Нагадаю, што так званыя “іншаземцы” (“палякі”) 1612 года ў маскоўскім Крамлі – гэта войскі Вялікага княства Літоўскага. І, фактычна, у Беларусі будзе сьвяткавацца выгнаньне з Масквы саміх сябе”, – кажа гісторык, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.

(Трусаў: ) “Крэмль, у асноўным захапіла беларуская шляхта. Былі й палякі, але ў асноўным беларусы й украінцы. Не такія мы затурканыя й занядбаныя, як нас малююць. Гэта значыць мы народ, які мог зваяваць нават суседнюю сталіцу. І Маскву мы зваявалі значна раней, чым Напалеон. Так, што гэтая дата для нас – пункт адліку нашага росквіту й заняпаду. Няма ў нас беларускай праваслаўнай царквы, а таму яны й сьвяткуюць на нашай тэрыторыі сваё сьвята – як яны нас выгналі з крамля. Калі нашая царква стане аўтакефальнай і незалежнай, тады гэтае сьвята яна сьвяткаваць ня будзе”.

Адначасна цяперашнія ўлады Беларусі па-ранейшаму працягваюць замоўчваць славутую бітву пад Воршай, каліў 1514 годзе войскі пад кіраўніцтвам беларускага гетмана Кастуся Астрожскага разьбілі ў тры разы большае шматтысячнае войска расейскіх захопнікаў. Як да гэта ставяцца нашыя суайчыньнікі цікаўлюся ў прахожых на вуліцах Менску.

(Спадар: ) “Ну, дык гэта ж іх сьвята. Мы ж ня можам яго сьвяткаваць, бо там жа літвіны, беларусы былі”.

(Спадарыня: ) “Пэўна, беларускі народ спакойны ва ўсіх адносінах, таму мы так спакойна на ўсё гэта глядзім”.

(Спадарыня: ) “Варшанскую бітву на дзяржаўным узроўні не сьвяткуем таму, што дзяржава такая ў наш час. Трэба самім дамагацца й усталёўваць такія сьвяты”.

(Спадарыня: ) “Я думаю, што гэта вельмі кепска, што ў нас такая зараз прэзыдэнцкая палітыка замочваць усё нацыянальнае. Мы не зьдзіўляемся, але канечне мы супраць”.

Найбольш грунтоўна вывучаў ролю беларусаў у маскоўскай кампаніі пачатку 17 стагодзьдзя дасьледчык Анатоль Грыцкевіч. Ягоная выснова: капітуляцыі польска-беларускага войска пад ціскам маскоўскага апалчэньня ў тым сэнсе, як пра гэта гавораць у Расеі, не было.

(Грыцкевіч: ) “Там знаходзілася, як звычайна, войска ВКЛ перш за ўсё. Якраз палякаў было ня так шмат, але паколькі кароль называўся польскі, дык і пайшло, што “палякі”. Але фактычна, гэта была польска-беларуская акупацыя Маскоўскай дзяржавы”.

(Карэспандэнт: ) “Адзначэньне такога сьвята на дзяржаўным узроўні ў Расеі ўвогуле абгрунтаванае?”

(Грыцкевіч: ) “Сьвята прыцягнутае за вушы. Сёньня Дзень абраза Казанскай Божай маці. Ніхто ні ў гэты, ні ў наступныя дні Крамля не штурмаваў. Проста людзі галадавалі, і здаліся на ўмовах, што іх ня будуць забіваць. 7 лістапада канчаткова перадалі Крэмль апалчэньню. Проста вырашыла Расейская праваслаўная царква мець у дяржаўных сьвятах сваё сьвята. А паколькі яно блізкае — што 7-га, што 4 лістапада, то і сумясьцілі”.

Анджэй Новак – гісторык, прафэсар Ягелёнскага унівэрсытэту ў Кракаве лічыць, што і расейцы і палякі, узгадваючы пра падзеі чатырохсотгадовай даўніны, кіруюцца гістарычнымі стэрэатыпамі.

(Новак: ) “Што тычыцца гэтак званай “вялікай смуты”, дык яна, насуперак распаўсюджанаму сярод расейцаў меркаваньню, не была выкліканая уварваньнем сілаў Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, але ўнутранай вайной баярскіх клянаў за ўладу пасьля сьмерці апошняга прадстаўніка дынастыі Рурыкавічаў. Выйгралі гэтае змаганьне Раманавы, якія са свайго слугі Атрэп’ева зрабілі царскага нашчадка, выкарыстаўшы пры гэтым «палякаў». Потым, ужо заваяваўшы ўладу, Раманавы перарабілі гісторыю, прадставіўшы грамадзянскую вайну як змаганьне іхнага гераічнага роду супраць экспансіі ворагаў-каталікоў. Трэба памятаць, што на пачатку дэлегацыя Рэчы Паспалітай на чале з выбітным палітыкам і мысьляром Вялікім канцлерам ВКЛ Львом Сапегам прыехала ў Маскву, каб запрапанваць саюз, зьбліжэньне з Захадам, на што Гадуноў не пагадзіўся. У гэтым палягае фальшывая гістарычная памяць расейцаў.”

Паводле прафэсара Новака, у сваёй гісторыі расейцы некалікі разоў зьвярталіся да створанага Раманавымі міфу.

(Новак: ) “Яшчэ ў часе першай вайны з Напалеонам, расейцы паставілі помнік Мініну і Пажарскаму, выдумалі Івана Сусаніна, зьявіліся паэмы, опэры, якія праслаўлялі выгнаньне палякаў і ліцьвінаў (беларусаў). Гэта было патрэбна, каб падкрэсьліць адвечную варожасьць Захаду да Расеі. Цяпер, калі Пуцін хоча адбудаваць імпэрскую пазыцыю Расеі, гэта ізноў патрэбна. Так што выгнаньне нашых продкаў застаецца сымбалем, які выкарысталі 400 гадоў таму, 200 гадоў таму, а цяпер яшчэ раз выкарыстоўваюць на пачатку ХХІ стагодзьдзя”.

Былы прэзыдэнт Польчшы Лех Валэнса лічыць, што расейцы заўсёды шукалі зьнешніх ворагаў і таму новае сьвята пасуе да гэтай палітыкі.

(Валэнса: ) “Расейцам заўсёды патрэбны быў зьнешні вораг, каб падтрымаць унутранае адзінства. Калі такога ворага не было, дык яго выдумлялі.”

У сваю чаргу былы амбасадар Польшчы ў Расеі Стэфан Мэлер, які некалькі дзён таму стаў новым міністрам замежных справаў Польшчы заявіў нашаму радыё, што ў гэты дзень будзе ўзгадваць іншыя падзеі, таксама зьвязаныя з польска-беларускай гісторыяй.

(Мэлер: ) “Я хутчэй ўзгадаю разьню, якую войска маршала Суворава зрабіла ў Варшаве ў гэтыя дні напрыканцы васемнаццатага стагодзьдзя, калі расейскія аддзелы душылі паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі. Гэта для раўнавагі з тымі расейскімі ўгодкамі, якія на маю думку не пасуюць, каб быць нацыянальным сьвятам”.

4 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››