Падзеі і факты

31 кастрычніка — 6 лістапада

ФАЛЬШЫВЫЯ ПАВОДЗІНЫ
(Падзеі вакол “Дзядоў”)

На першы пагляд некаторыя падзеі здаюцца выпадковымі і не зьвязанымі паміж сабой. Але дастаткова азірнуцца назад, каб убачыць пэўную тэндэнцыю, якую адпрацавалі спэцслужбы. А дзейнічае паводле гэтай тэндэнцыі прамаскоўская псэўдаапазыцыя, прысьцёбнутая да рэжыму. Ужо з сярэдзіны 1990-х гадоў заўважана, што як толькі Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пачынае падрыхтоўку да важнага мерапрыемства, псэўдаапазыцыйная агентура забягае наперад, блытае людзей, імкнецца нашкодзіць і сарваць пляны патрыётаў. Фронтаўцы заклікаюць грамадзтва да сьвяткаваньня Дня Волі 25 Сакавіка, а які-небудзь правакатар з канторы, накшталт Статкевіча або Хадыкі, пачынае арганізоўваць “адзначэньне дня Канстытуцыі” на 15 сакавіка – гэта значыць, за пару тыдняў да важнейшага нацыянальнага сьвята. Усё робіцца дзеля таго, каб энэргія грамадзтва пайшла ў псэўдаканстытуцыйны гудок, каб як мага менш людзей прышло на Дзень Волі, каб блыталася інфармацыя ў прэсе.

Такая ж брудная гульня стала традыцыйнай перад штогоднімі Дзядамі. Зусім невыпадкова, што сёлета напярэдадні нядзелі 30 кастрычніка, калі найбольш мэтазгодна сабраць людзей ў Курапатах і годна правесьці мэмарыяльныя мерапрыемствы, агентура правяла сваю тыповую падстаўную акцыю. “Незалежныя” (ад Беларусі) СМІ трубілі пра 29 кастрычніка, пра тое, як у Курапатах павінны адбыцца нейкія яркія падзеі. Людзі не маглі разабрацца, калі ж сапраўды трэба ісьці на мэмарыяльныя мерапрыемствы – 29-га ці 30-га. І вось 29 кастрычніка ў Курапатах адправілі свой баль некалькі падстаўных. Яны ўсталявалі на вялікім камені бронзавую шыльду з надпісам пра тое, што “на гэтым месцы Вярхоўны Савет БССР абяцае паставіць помнік ахвярам сталінізму”. Няма ўжо КПСС, БССР, а гэтыя ўсё круцяцца, спрабуюць ажывіць бальшавіцкіх монстраў. Кіраўнічок створанай спэцслужбамі рэжыму групоўкі, якая прэтэндуе на “ахову Курапатаў” Кузьняцоў выступіў перад прысутнымі з прамовай. Самае цікавае, што ён там сказаў, не паддаецца камэнтару: “Трэба, каб гэтае месца засталося нэўтральным…” “Нэўтральнасьць”, паводле гэтай публікі, – гэта ня згадваць, хто забіваў беларусаў у Курапатах ды іншых месцах пакутніцтва, хто тварыў зло на нашай зямлі, памірыцца-парадніцца з расейскімі акупантамі і вэтэранамі НКВД. Вось сапраўднае прызначэньне гэтых кузьняцовых, арэшак, жыхараў ды іншых жулікаў, якія ў 2001-2002 гг. аж надрываліся, заклікалі рэжым “спыніць несанкцыянаванае стаўленьне крыжоў у Курапатах”. А калі ім не ўдалося спыніць народнае рушаньне, то яны прыпісалі крыжаўзьвіжаньне сабе і пачалі вадзіць па сьвятой зямлі экскурсіі для замежнікаў ды прымаць у сваю кішэню грошы з ахвяраваньняў і грантаў.

Подлую ініцыятыву падхапілі некаторыя журналісты. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ ужо атрымала афіцыйны дазвол на правядзеньне 30 кастрычніка сёлета шэсьця і мітынгу ў Менску ў гонар Дзядоў, а радыё “Свабода” запусьціла ў эфір нейкага нікому раней невядомага журналіста Куліка, які аргумэнтаваў, што “мерапрыемствы яшчэ не дазволеныя, бо партыя не аплаціла гарадзкім уладам шэраг паслугаў”. Людзі тэлефанавалі кіраўніцтву Партыі з розных канцоў краіны, пыталіся: дык ёсьць дазвол ці няма, што рабіць? Брэх аднаго правакатара заблытаў тысячы людзей (і ўсё гэта разам з рэклямай акцыі псэўдаапазыцыі 29 кастрычніка). Трэба тут адзначыць, што беларуская рэдыкцыя радыё “Свабода” такімі штучкамі можа канчаткова падарваць свой аўтарытэт у беларускім грамадзтве. А можа гэтая рэдакцыя і ня мае патрэбы ў грамадзкім аўтарытэце? Калі так, тады гэта іншая справа. І трэба тады пераходзіць на ганарары ад антыбеларускага рэжыму ды прымаць новую назву – “Няволя” або “Голас ГБ”.

Нягледзячы на ўсю гэтую мітусьню і вэрхал, сотні людзей пайшлі 30 кастрычніка на шэсьце і прынялі ўдзел у мэмарыяльным мітынгу. Але і тут інфарматары не маглі пазьбегнуць грубай дэзы. “Свабода” заўважыла сярод удзельнікаў шэсьця такога В. Сіўчыка, запіснога правакатара, які прынёс безьліч шкоды народнаму руху і знаходзіўся, відаць, на заданьні. І вось гэтая, даўно раскрытая і вытураная фронтаўцамі з усіх структураў пустышка вяшчала для радыёслухачоў пра важнасьць шэсьця і свой у ім удзел. Такія прыёмчыкі – гэта ня проста правінцыйная журналістыка. Гэта – сьведамая фальсіфікатарская дзейнасьць.

Трэба казаць усёй гэтай паганскай кампаніі – рукі прэч ад нашай сьвятыні!

Валеры Буйвал
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
2 лістапада 2005

4 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››