Падзеі і факты

ФІНСКІ ГЕРАІЧНЫ ПРЫКЛАД

 Калі крамлёўскія бандыты ў лістападзе 1939 г. выставілі незалежнай Фінляндыі нахабны ўльтыматум (узгоднены з лепшым сябрам страны советов А. Гітлерам) і запатрабавалі для сябе фінскай зямлі па самыя гэльсінскія гароды, у Маскву паехала ўрадавая дэлегацыя, каб улагодзіць канфлікт (фіны не хацелі вайны).
Прэм’ер Паасіківі напісаў у сваіх мэмуарах пра тыя трывожныя дні, успамінаючы, як да мяжы на кожнай, самай маленькай чыгуначнай станцыі іхны цягнік сустракала сьцяна народу. Людзі не трымалі ніякіх плякатаў і транспарантаў, не гукалі лёзунгаў. Фіны сьпявалі нацыянальныя песьні, трымаючы ў руках нацыянальныя сьцягі. “Мы без словаў разумелі, што хацелі сказаць нам нашыя людзі…” – прызнаваўся праз гады палітык. У Крамлі фінская дэлегацыя паводзіла сябе годна і грэбліва адкінула дзікія прэтэнзіі імпэрыялістаў. 30 лістапада 1939 г. саветы пачалі агрэсію супраць невялікай краіны і малалікага (асабліва ў параўнаньні з савецкай ардой) паўночнага народу.

 15-16 кастрычніка сёлета адзін з расейскіх тэлеканалаў прадэманстраваў дзьвюхсэрыйны фільм фінскіх кінематаграфістаў пад назвай “Зімовая вайна”, створаны ў 1989 г. да 50-х угодкаў гераічнай абароны Фінляндыі. Аўтары прысьвяцілі фільм лёсу аднаго з батальёнаў, які на працягу трох з паловай месяцаў вайны знаходзіўся на перадавой. Таленавітая стужка ўразіла проста быкаўскім драматычным рэалізмам. Аўтары любым спосабам імкнуліся пазьбегнуць парадна-фанфарнай інтанацыі, паказалі ўвесь жах вайны, стварылі шэраг яркіх і запамінальных вобразаў. Учорашнія сяляне, рабочыя, студэнты маршыравалі на фронт амаль не прайшоўшы вайсковай вывучкі. Але фінаў выручала тое, што яны – заўсёды блізкія да сваёй суровай прыроды – мелі выдатную спартовую загартоўку, не баяліся холаду, умелі выдатна бегаць на нартах і страляць. Але галоўным было народнае братэрства, вялікая ідэя фінскага нацыяналізму. Час ад часу ў беларускага гледача самы сабой напрошваліся параўнаньні. Фінскія генэралы і палкоўнікі заўсёды зьвярталіся да падначаленых на чалавечай мове, без расейскіх мацюкоў і пагрозаў. Заўсёды пыталіся: “Хлопцы, вы здолееце выстаяць?” І стомленыя жаўнеры адказвалі: “Зробім, што будзе ў нашых сілах…” На савецкім баку фронта шумна сьвяткавалі 21 сьнежня дзень народзінаў маскальскага сатаны Сталіна. А праз колькі дзён над фінскімі пазыцыямі па ўсім фронце рэхам гучэлі гімны ў славу Хрыста – эўрапейскі народ сустракаў Каляды.

 Практычна без авіяцыі, з малой колькасьцю гарматаў фінская пяхота супрацьстаяла мільённай лаве савецкіх рабоў. Раз-пораз у фільме дэманстраваліся кашмарныя атакі савецкіх дывізіяў супраць пазыцыяў гераічнага батальёна. Як саранча, бегла ў атаку цемра ў худых шынялях і будзёнаўках (а мароз быў 40 градусаў). Фінскія разьведчыкі, прапаўзаючы потым паміж горамі трупаў, казалі адзін адному: “Што ж гэта такое!? Яны зусім не шкадуюць сваіх людзей…” Фіны зьбіралі ня толькі ўсіх сваіх параненых, але таксама й целы забітых. Загінуўшых везьлі ў родныя мясьціны, дзе людзі разьвітвалія з героямі ў касьцёлах. Гледзячы на безаблічную масу арды на экране, думалася аб тым, што побач з іншымі няшчаснымі ахвярамі дьябальскай імпэрыі ў самагубчых атаках удзельнічалі дзесяткі тысячаў беларусаў. Маскоўскія акупанты ня ў першы і не ў апошні раз карысталіся нашай моладзю ў сваёй подлай справе. Колькі яшчэ страшных лекцыяў павінна атрымаць ад маскальскіх акупантаў наша нацыя, каб урэшце зразумець, што галоўны, самы крыважэрны наш вораг знаходзіцца на Усходзе, за Смаленскам, і што нельга яму служыць і ваяваць за яго? На прыканцы фільма (сакавік 1940 г.) ад батальёну засталося чалавек дваццаць у пашарпаных і брудных масхалатах, змардаваных, але нязломных мужчынаў, якія не пусьцілі арду на сваю зямлю. Яны не адразу паверылі гончыку, які прынёс ім 15 сакавіка зьвестку пра заканчэньне вайны. Ня верыў у гэта й увесь сьвет, які назіраў (надта ж бязьдзейсна) за няроўным змаганьнем на Поўначы. Фінляндыя адстаяла тады сваю незалежнасьць, саветы вымушаны былі адмовіцца ад свайго акупацыйнага праекту ў выглядзе сацыялістычнай савецкай фінскай рэспублікі. Вялікі прыклад змагарнай Фінляндыі павінен натхняць сёньняшніх беларусаў у барацьбе за волю і незалежнасьць нашай дарагой Бацькаўшчыны.

Кастрычнік 2005 г. Валеры Буйвал

7 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››