Падзеі і факты

ХЛУСЬНЯ ЯК НОРМА ПАВОДЗІНАЎ

У Маскве днямі зноў бываліся дзеячы Эўразьвязу. Найбольш гаваркая зь іх сакратарка па замежных сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр (беларусы ўжо выступілі з патрабаваньнем паслаць у адстаўку гэтую аўстрыйскую немку за русіфікатарскую дзейнасьць). Бэніта зноў публічна заклікала “дэмакратычную Расею падштурхваць кіраўніцтва Беларусі да дэмакратызацыі”. Слухаеш гэтую лухту і думаеш: няўжо эўрачыноўнікі сапраўды не разумеюць, у чым справа і што за дэмакратыя ў РФ? А можа яны так прыкідваюцца за нафту, газ ды тлусты хабар, што цячэ праз падстаўныя банкі ў іхныя сямейныя бюджэты? З часам ўся гэтая брудная брусэльска-крамлёўская гульня раскрыецца.

А покуль што 10 лістапада ўдзельнік Бэнітавай дэлегацыі Строў (міністар замежных сувязяў Брытаніі) па дарозе з Масквы ў Ірак спыніўся ў сталіцы Іарданіі Амане. Учора ўвечары там адбыліся тэрарыстычныя выбухі, загінула і паранена шмат людзей. Ведаеце, што сказаў Строў, прадстаўнік краіны, дзе ў ліпені адбылося нешта падобнае на аманскую трагедыю? Абласканы ў Крамлі брытанец Строў залапатаў у тэлекамэру: “Тэрарысты твораць гэта па ўсім сьвеце. Вось і Расея ў нядаўнім часе атрымала магутныя ўдары ад тэрарыстаў. Яна змагаецца з намі супраць тэрарызму…” Што, Строў ня ведае таго, што ведае ўжо ўвесь сьвет? – жылыя дамы ў Маскве і Валгадонску падрывала ФСБ (людзі за руку схапілі лубянцаў), у Беслане ФСБ “вызваляла” дзяцей, палячы іх з агнямётаў і страляючы ў іх з танкавых гарматаў і г.д. Маразм і прадажнасьць заходняга эстэблішмэнту вядуць заходні сьвет ад адной катастрофы да другой. А лібэральная мішура працягвае расказваць свае прамаскоўскія байкі.

6-10 лістапада 2005 г.                           Валеры Буйвал

13 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››