Падзеі і факты

ДАЛЕЙ АД АРДЫ

Сусед, – рабочы за 50 гадоў --, паведаміў у чарзе па ваду: “Заўтра сядзьмое наябра, начаплю красны банцік і пайду на плошчадзь празнаваць з нашымі…” Вось які нэабальшавік-рамантык мясцовага разьліву. Слухаем маналёг далей: “А я і ў цэркаў хаджу… І пра Мілінкевіча ў “Народнай волі” прачытаў, нічыво ў іх з Мілінкевічам ня выйдзет…” Рэдкі сярод ленінцаў тып, ён умее таксама слухаць і просіць даць яму пачытаць тэкст Зянона Пазьняка “Беларуска-расейская вайна”. Сусед, аказваецца, з Крупак і за ўсю сваю партыйную кар’еру так і не навучыўся “велікому і могучему”, “на котором разговарівал Ленін”. А вось і цяпер афіцыйная прапаганда забівае яму стомленую галаву загатоўкамі-“ідэялягемамі” (як кажа непараўнальны тэарэтык вінцукізму Падгол). Загатоўкі хрэстаматыйныя: “в Белоруссіі нічего нет, даже нефті”, “Путін хорошій, но что он может сделать?”, “прі союзе мы столько построілі, столько построілі!”…

Слухаеш дзядзьку і становіцца шкада гэтае пакаленьне беларусаў, у душах якіх столькі блытаніны і навязанай лухты. Цікава, што на маё тлумачэньне пра несумяшчальнасьць служэньня Сатане і Богу (чырвонага банціка і храма), беларус не пярэчыць і абяцае над гэтым задумацца. Рэжым і ягоныя маскоўскія гаспадары хацелі б завесьці ў пастку дурноты ўсіх нас, выставіць усіх беларусаў дурнямі перад усім сьветам. Гэта асабліва выразна разумееш 7 лістапада, калі апошнімі ў сьвеце менавіта беларусы павінны насіцца з “красным днём календара” і адзначаць угодкі чужой “акцябрскай рэвалюцыі”. Нават гэбоўская Расея імкнецца выкруціцца з гэтай ганьбы. Лубянцы прыдумалі абсалютна штучны “день народного едінства” 4 лістапада, а 7 лістапада ціхенька і ў асноўным віртуальна адзначаюць “день согласія і пріміренія”. Афіцыйна нават маскоўцы (аўтары той “рэвалюцыі”) адмовіліся выстаўляцца дурнямі перад сьветам, скінулі гэтае амплуа на нас. Там, у Маскве гэта было б зусім нелягічна: цар Міколка Крывавы цяпер сьвяты РПЦ ды і ў цэлым на нечым больш трывалым, чым ленінізм, трэба абаперці сёньняшнюю маскоўскую імпэрыю. Да таго ж моладзь сьмяецца і ня хоча ніякага Леніна. Вось і адбыліся лякальныя маршы маразматыкаў у шэрагу расейскіх гарадоў да ленінскіх ідалаў. У шматмільённай Маскве камунякаў сабралося ажно пяць тысячаў. Зюганаў стаяў на трыбуне побач з Лімонавым (расейскі камуніст побач з расейскім фашыстам). Зюганаў, паказваючы ў бок маўзалея, выдаў сэнтэнцыю, вартую антычнага аракула: “Это могила нас всех…” Аднак, можна падзівіцца крывадушнай хітрасьці сучаснага маскоўскага гэбізму. Крыклівы імпэрыялізм яны скінулі на думцаў Жырыноўскага і Рагозіна, крыклівы фашызм на Лімонава, крыклівы камунізм на Зюганава (усё лубянскія крэатуры). А самы ў Крамлі і ў замежных паездках выстаўляюцца дэмакратамі ды цывілізатарамі. У РПЦ яны жагнаюцца, перад інтэлігенцыяй пра культурку тэарэтызуюць. Толькі пры ўважлівым назіраньні становіцца зразумела, што падстаўныя жырыкі-зюганавы, свастыкі-леніны існуюць абсалютна арганічна ў сістэме лубянскай дэмакратыі. Што ўсе яны – нэабальшавіцкія клоўны, бацюшкі РПЦ “с Леніным в башке”, расейскія генэралы і маршалы з тлустымі фізіяноміямі прафэсійных кілераў, камісары і эстрадныя носьбіты рускай папсы – уся гэтая шваль уяўляе сабой цэльны і непадзельны вобраз расейскай арды. І ўсёй гэтай ардзе (не выключаючы аніводнага яе элемэнта) павінны салідарна супрацьстаяць беларусы, не пускаць гэтую нечысьць у сваю хату і ў сваё жыцьцё.

6-10 лістапада 2005 г.
                                Валеры Буйвал

13 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››