Падзеі і факты

7-13 лістапада

ПРАВАСЛАЎНЫ ГЭБІЗМ
8 лістапада расейская тэлевізія паказала “боголепный” сюжэт. У Сьвярдлоўскай вобласьці бацюшкі РПЦ рэгулярна зьбіраюць мясцовых дзяцей і вучаць іх ваяваць. Вайсковыя гульні называюцца не “зарніцай”, а па-сучаснаму – пінк-бол. Дзеці і бацюшкі лётаюць па лесе ў масках і ўніформах саспэцыяльнай зброяй, якая страляе фарбай. “Попал во врага – значіт, он убіт”,— павучае дзяцей малады, вясёлы бацюшка ў партупэі. Зразумела, што гэбоўскім афіцэрам ды райкамаўскім прапагандыстам, якіх кантора масава заслала на “пастырское служеніе” ў РПЦ, сумна сярод сьвечак, бабулек і абразоў. Яны ўзялі ды й прыдумалі сабе знаёмую забаву – страляць па людзях. Малых падключылі – “і родіне польза будет.”

У Эўропе беларусам даводзілася бачыць, як ксяндзы гуляюць з дзецьмі ў футбол, як манашкі водзяць з малымі карагоды. Там сьвятар, як правіла, вельмі папулярная асоба і вучыць маладых дабру і гуманізму. Але каб сапраўдны хрысьціянскі сьвятар вучыў дзіця страляць у людзей (пакуль што фарбай) – такое немагчыма. У антыцаркве пад назвай РПЦгэта становіцца нормай. Ну як ні кланяйся, як ні жагнайся, а ўсёроўна вылезе з-пад барады лубянскае рыла.

6-10 лістапада 2005 г.Валеры Буйвал

13 лістапада 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››