Падзеі і факты

28 лістапада-4 сьнежня

БЛІЖЭЙ ДА КАМУНІЗМУ
Папраўкі да крымінальнага кодэксу Беларусі 25 лістапада прынялаў першым чытаньні так званая лукашэнкаўская“палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу”.

Гэтыя папраўкі, у прыватнасьці, прадугледжваюць арышт і зьняволеньне ад шасьці месяцаў да двух гадоў за ўдзел у дзейнасьці арганізацыяў, якіх пазбавілі дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама за прадастаўленьне замежнай дзяржаве або міжнароднай арганізацыі зьвестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным ці міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, якія суд палічыць яўна лжывымі.
На практыцы гэта будзе абазначаць, што зьяўленьне незарэгістраваных беларускіх арганізацыяўгэбоўскія ўлады будуць трактаваць як крымінальнае злачынства. Гэтак было і пры савецкай акупацыі за часы Сталіна – Хрушчова – Брэжнева, а за крытычныя артыкулыпра рэжым ў замежным друку ўводзяць крымінальны перасьлед. Такія дзеяньні гэбоўскіх ўладаў зьвязаныя з будучымі выбарамі прэзыдэнта і, што істотна, улічаны апатыя і абыякавасьць грамадзтва. Лукашысты лічаць, што рабіць можна ўсё, што захочацца.
          Тамаш Ракса

2 сьнежня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››