Падзеі і факты

НАРОДНАЯ МІНУЎШЧЫНА – ГЭТА МЫ.

11 сьнежня 2005 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра разьвітаньне жыхароў Лёндану з двухпавярховымі рэйсавымі аўтобусамі, якія праслужылі сталіцы роўна 50 гадоў. Чырвоныя аўтобусы сталіся адным з сымвалаў Лёндану, жыхары гораду з сантымэнтам ставяцца да гэтых помнікаў дызайну. Кніга пісьменьніка Трэвіса Элбароў “Любімы аўтобус” сталася нават сёлетнім бэстсэлерам у Брытаніі. На памяць кожная сямья хоча пакінуць сябе хаця б маленькую мадэль аўтобуса. Мэрыя вырашыла, што чырвоны аўтобус ня зьнікне зусім з вуліцаў сталіцы, а будзе служыць на турыстычных маршрутах.

(Наш камэнтар): Кожны з нас можа ўспомніць, зь якой ардынскай пасьлядоўнасьцю савецкія ўлады зьнішчалі і выкідвалі на сьметнік усё, што нагадвала людзям пра народную мінуўшчыну. Рэжым зьнішчаў нашы помнікі культуры і гісторыі, могілкі, паркі, цэлыя ландшафты. Эстафэту акупацыйнага маразму пераняў цяперашні антыбеларускі рэжым. Нават праспэкт свайго бальшавіка Машэрава лукашысты перайменавалі ў пр. Победітелей. Народ спачатку пытаўся, што за пераможцы такія? Аказваецца, гэта яны – тыя, што растапталі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы сьцяг і ліквідуюць у Беларусі ўсё беларускае – называюць сабе “победітелямі”. І па праспэкце свайго імя лётаюць на мэрсах у Дразды. Вядома, што Садам любіў называць праспэкты ў свой гонар і думаў, што перамог свой народ.

                                             Юрка Марозаў

12 сьнежня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››