Падзеі і факты

ТРЫВОЖНЫЯ ДЫЯЛЁГІ

(Карэспандэнт: ) “А якія праблемы, апроч тэлефона?”

(Прышчэпа: ) “Людзі ніякага быдла не трымаюць. Яны нічога ня сеюць, а толькі ходзяць, каб дзе-небудзь сьперці і прадаць”.

(Карэспандэнт: ) “А шмат такіх у Цяпіне?”

(Прышчэпа: ) “Шмат. Вось глядзіце па вуліцы: адна хата, другая, трэцяя. Яны працаваць ня хочуць. Працаваць тут можна, але яны ня хочуць”.

(Карэспандэнт: ) “А ад сельсавету можна дамагчыся нечага?”

(Прышчэпа: ) “Нічога!

( Паводле: Ягор Маёрчык, Цяпіна, Чашніцкі раён;радыё “Свабода”)

У апошні час часьцей і часьцей можна прачытаць і пачуць нешта падобнае. Гэтая зьява (адмаўленьне ад працы і выжываньня) раней была цалкам не характэрная для Беларусі. Гэта ўжо расейскі быт, зь якога заўсёды грэбліва сьмяяўся беларус. Цяпер мы бачымяк духоўны рэгрэс , “расейшчына” датыкаюць беларускай душы. Братове, змагаймася з прамаскоўскім рэжымам, ратуйма нашы душы!

                                            Тамаш Ракса

12 сьнежня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››