Падзеі і факты

ФАЛЬШЫВАЯ ПАЗЫЦЫЯ

10 сьнежня 2005 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” дае рэпартаж з ратушы нарвэжскай сталіцы Осла, дзе адбылася ўрачыстае ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. Прысутнічалі кароль, каралева, кронпрынц, іграла музыка і г.д. Сёлета прэмію міру атрымала МАГАТЭ (міжнародная арганізацыя па атамнай энэргэтыцы з цэнтрам у Вене). Ейныя прадстаўнікі выступалі пра мір, мірны атам і дапамогу чалавецтву. Потым атрымалі залаты мэдаль і 10 мільёнаў нарвэжскіх кронаў.

(Наш камэнтар): Беларусам добра запомнілася гэтая МАГАТЭ і ейныя “экспэрты-атамшчыкі”. З першых дзён Чарнобыльскай катастрофы гэтая прафэсурка мітусілася па нашай зямлі, рабіла замеры, мацала беларускіх дзяцей за лімфавузлы. А потым пачала рабіць заявы па савецкай тэлевізіі і ў газэтах: “Усё ў парадку, таварышы, жыць можна. Радыяцыя нават карысная ў некаторых аспэктах. Нічога надзвычайнага не адбылося…” Склаўся дзікі хаўрус савецка-крамлёўскай і міжнароднай атамнай мафіі. Абедзьве сілы былі зацікаўленыя ў працягу антыгуманнага экспэрымэнту над мільёнамі людзей (якім, ведаючы маштабы трагедыі, гэтыя монстры адмовілі ў адэкватнай дапамозе). Атамная банда працягвае тварыць зло разам з цяперашнім маскоўскім рэжымам і ягоным менскім васалам. Цяпер аказваецца, што гэтак МАГАТЭ “змагаецца за мір”. Іх бы ня ў Осла запрашаць, а везьці пад канвоем у Гаагскі трыбунал або адразу ў Нюрнбэрг. Мабыць, яны лічаць, што экспэрымэнт вядзецца ўдала, што “навука” атрымлівае “каштоўныя дадзеныя”, зьнятыя з шматмільённай папуляцыі атручанай Чарнобылям тэрыторыі. Працэс над гэтымі “барцамі за мір” яшчэ наперадзе. І ня трэба зьдзіўляцца нарвэжскаму камітэту па прысуджэньню прэміі. Многія ўжо заўважылі, што ў нобэлеўскіх камітэтах даўно валадарыць маразм. Прысуджаюць мільённыя прэміі па літаратуры мала каму вядомым пісакам, якія ўславіліся альбо мацюгальнай лексікай альбо скандальнымі паводзінамі (для нашага генія Васіля Быкава прэміі не знайшлося). А што да антычалавечай “навукі”, то нобэлеўскі камітэт мае даўнюю традыцыю. Так, у 1921 г. прэмію па хіміі атрымаў нямецкі “навуковец”, на распрацоўках якога былі створаныя атрутныя баявыя газы, пачынаючы з іпрыта (імі немцы забілі і скалечылі сотні тысячаў людзей падчас Першай сусьветнай вайны). Як гэта яны Леніну, Гітлеру альбо Сталіну не адгрузілі па залатому мэдалю разам з мільённым чэкам?

                                              Юрка Марозаў

12 сьнежня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››