Падзеі і факты

12-18 сьнежня

Вік круціцца
У блатным расейскім шлягеры ёсьць выразны рэфрэн: “Не долго музыка играла, не долго фраер танцевал…” А мы думалі, чаму гэта раптам незабыўны Ганс Вік раптам выступіў нядаўна з гняўлівым заклікам перастаць спадзявацца на дэмакратыю ў Расеі і больш не заклікаць РФ быць дэмакратызатарам Беларусі. “Гэта была памылковая палітыка!” – шумнуў аўстрыйскай газэце “Die Presse” беларусазнаўца Вік.

Толькі “забыўся” германскі шпіён (а па сумяшчальніцтву дзеяч АБСЭ) згадаць, што гэта была таксама й ягоная,-- Ганса Віка --, палітыка, за якую Беларускі Народны Рух на ўвесь сьвет абвесьціў Віка пэрсонай нон грата. Чаму раптам стаў “калоцца” мацёры ліс выведкі? Такое зь ім здаралася й раней. Успомнім, як ён прызнаўся, што ўзгадняў (і завяраў подпісам старшыні КГБ) усе пляны АБСЭ па “дэмакратызацыі” Беларусі, што “галоўнай задачай ягонай дзейнасьці як прадстаўніка АБСЭ было ўключэньне Беларусі ў дэмакратычную Расею”.
І тады і цяпер Вік (і тыя, хто стаіць за ім) пранюхваў пра набліжэньне крызісу і правалу гэтай палітыкі і рабіў папяраджальны крок – прызнаваўся сам, каб на супрацоўніцтве з КГБ яго не злавілі іншыя. Так і цяпер ён адчуў правал шродэрскай халуйскай прамаскоўскай палітыкі, правал самаго архіхалуя Шродэра і пасьпяшаўся адхрысьціцца ад свайго шэфа і ягонай палітыкі (так рабілі ў свой час і Гімлер, і Канарыс і шэраг іншых партайгэноссэ). Дык вось, з 11 сьнежня ў нямецкім палітычным сьвеце загучалі цікавыя маналёгі. Генсек партыі Свабодных дэмакратаў Дзірк Нібэль заявіў наконт прызначэньня Шродэра на пост старшыні савета акцыянэраў будаўніцтва расейска-нямецкага газаправоду: “Гэта моцна тхне карупцыяй. Кожны павінен спытаць, ці ня церпяць нямецкія інтарэсы дзеля прыватнай выгады?” Яго падтрымаў лідар Партыі “зялёных” Рыхард Бюцікофэр. Дэпутаты Бундэстага пачалі разьбірацца, з чаго гэта Шродэр зрабіў такую галавакружную расейскую кар’еру? А брытанская газэта “Daily Telegraph” надрукавала сэнсацыйныя матар’ялы. Аказваецца дырэктар Паўночна-эўрапейскага газаправоду (таго самага, што пачалі будаваць у Валагодзкай вобласьці) немец Маціяс Варнінг зьяўляецца былым агентам Штазі і “працаваў у шчыльным супрацоўніцтве з будучым расейскім прэзыдэнтам Пуціным па лініі КГБ у Бэрліне”. Такія вось “друзья юності”, такая вось гэбоўска-гестапаўская кодла будзе пускаць газы ў Эўропу. Дэпутаты Бундэстага падлічылі, што Шродэр на цёплым дырэктарскім газаправодным месцы будзе атрымліваць штогадовы заробак-дывідэнд у памеры 1,5 мільёнаў эўра. “І гэта за тое, -- шумяць дэпутаты,-- што ён цалкам атруціў нашы адносіны з Польшчай!” Цікавы вэрхал пачынаецца на берагах Рэйна і Шпрэе.
                                                     Янка Базыль

12 сьнежня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››