Падзеі і факты

19-25 сьнежня

“ЭЎРАДЭМАГОГІЯ”
21 сьнежня 2005 г. Французкая газэта “Le Monde” паведамляе пра візыт у Парыж прэзыдэнта Сэрбіі Тадзіча, які сустрэўся са сваім калегам Шыракам. Прэс-сакратар Шырака расказаў потым пра маналёгі французкага прэзыдэнта перад сэрбскім. Шырак “заклікаў усе бакі ў Косаве весьці перамовы ў духу дыялёгу і з павагай галоўных прынцыпаў, сьцьверджаных Радай Бясьпекі ААН”. Далей ён “падкрэсьліў неабходнасьць арганізаваць суіснаваньне культураў і народаў з павагай законных інтарэсаў кожнага”. А таксама “вызначыў важнасьць удзелу Эўразьвязу і міжнароднай супольнасьці ў гэтым працэсе”.

Наш камэнтар: Адным словам, ён нагаварыў шмат, пакуль Тадзіч сядзеў і слухаў. І сапраўды, гучала ўсё “чынна і благародна”. У стылі савецка-украінскага паэта Сосюры: “Трактор в полі дыр-дыр-дыр – мы за мыр!..” Калі згнілы югаслаўскі “савецкі саюз” пачаў рассыпацца ў 1991 г., французы з немцамі першыя залямантавалі пра неабходнасьць захаваньня “адзінай Югаславіі”. Але народы, не зважаючы на эўразьвяганьне і падтрымку сэрбскаму агрэсару з Масквы і Захаду, працягвалі сваё вызваленьне, змагаліся за сваю незалежнасьць. Убачыўшы правал сваёй мадэлі, французы-немцы вымушаны былі з часам карэктаваць пазыцыю, паслалі нават войскі ў зону канфлікту. Але забаранілі эўравойскам страляць, забаранілі ім нават абараняць сабе самых ад сэрбскіх бандытаў, якія беспакарана забілі і паранілі сотні французкіх, італьянскіх, ангельскіх, дацкіх жаўнераў і валанцёраў, што прыбывалі туды з гуманітарнай і міратворчай місіяй. Захад крывадушна выкручваўся ад адказнасьці, крытыкаваў Мілошавіча за “дэфіцыт дэмакратыі”, калі сэрбы наладжвалі ў Косаве, Харватыі і Босьніі-Герцэгавіне сапраўдны генацыд. У Брусэлі ўсё чакалі, пакуль сэрбы самы “вырашаць” гэтую праблему. Народы бараніліся ад агрэсіі самы, людзі выстаялі, нягледзячы на адсутнасьць эўрапейскай падтрымкі (а не дзякуючы ёй, як хацелі б прадставіць гэта эўрабалбатуны). І вось цяпер гэтыя парыжска-брусэльскія шэфы чытаюць лекцыі балканскаму госьцю на тэму “дружбы і згоды”. Нібыта подлую здраду народаў зусім нядаўна ўчынілі не яны, а нехта іншы і вельмі даўно. Чуючы іхнае лепятаньне пра “дэфіцыт дэмакратыі ў Беларусі” і пра “заклікі да Расеі паўплываць на рэжым Лукашэнкі”, мы не павінны зьдзіўляцца. Проста трэба зразумець, што толькі наш народ можа і павінен наладжваць сваё жыцьцё і забясьпечваць сваю будучыню.

                                                 Валеры Буйвал

21 сьнежня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››