Падзеі і факты

Дацкі авангард

25 сьнежня 2005 г. Дацкая газэта “Information” піша пра ўчорашнія мэмарыяльныя мерапрыемствы. У Міндэлюндэне непадалёк ад Капенгагена 24 сьнежня сабралася некалькі сотняў людзей на традыцыйную штогадовую сустрэчу моладзі і вэтэранаў дацкага Руху Супраціву. Мерапрыемствы пачаліся з выкананьня песьні “Сьцішыўся лес” у памяць герояў, што загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашыстоўскіх акупантаў. Потым перад моладзю выступіў Пэтэр Ільсёэ, вэтэран Супраціву. Ён сказаў: “Цяпер тым, хто змагаўся тады, усім больш за восемдзесят гадоў. Мы заўсёды будзем памятаць нашых сяброў, якія не дажылі да перамогі. Загінулі самыя лепшыя. Чытайце іхныя, выдадзеныя нядаўна лісты, што былі напісаны з турмы да іхных жонак і каханых. Вучыцеся ў іх мужнасьці і любові”.

Наш камэнтар: Сустрэчы з сытым і самазамілаваным скандынаўскім грамадзтвам могуць наштурхнуць на думку, што там ужо не засталося нічога сапраўды жывога і чалавечнага. Але ж не, некалькі сотняў маладых асобаў, замест таго каб піць-гуляць на дыскатэках у сьвяточны вечар, сабралася на спатканьне і малітву з народнымі героямі, якія баранілі Данію ад чужынцаў. Маладыя не засьмяяліся, калі дзед параіў ім чытаць не коміксы і “Плэйбой”, а лісты патрыётаў. Няхай такая моладзь не прадстаўляе бальшыні дацкага грамадзтва, якое ў цэлым не надта цікавіцца гісторыяй і займаецца выключна сабой. Але, як і ў нас,--беларусаў, -- так і ў датчан, змаганьне за гістарычную памяць і культуру цяпер, за незалежнасьць і волю ў розныя пэрыяды мела формы менавіта авангарднай барацьбы. Актыўна змагалася няхай сабе меншая частка грамадзтва, але змагары ніколі не плакаліся і не наракалі – “нас мала”. Яны змагаліся і перамагалі нават на фоне пасыўнасьці і прыстасаванства так званай большасьці. Калі Гітлер імклівым манэўрам захапіў 10 красавіка 1940 г. усю тэрыторыю Даніі, то кіраўніцтва каралеўства бязрадна апусьціла рукі. Стралялі па акупантах паасобныя артылерыйскія разьлікі, некалькі самотных кулямётчыкаў, якія не жадалі здаваць свае пазыцыі. Падпольную барацьбу супраць фашыстаў пачалі мужныя людзі самых розных палітычных арыентацыяў. У Лёндане быў утвораны нацыянальны ўрад Даніі, які прызналі краіны антыгітлераўскай кааліцыі. Менавіта з эміграцыі адбывалася кіраўніцтва Рухам Супраціву ў Даніі. Эміграцыйнаму ўраду падпарадкоўваліся некалькі вайсковых караблёў, што ваявалі супраць немцаў разам з брытанскім флётам, і вялікі дацкі гандлёвы флёт, які зрабіў вялікі ўнёсак у барацьбу супраць фашызму. Змагарная меншасьць не давала акупантам спакойнага жыцьця. Адной з прыярытэтных справаў было зьнішчэньне найбольш актыўных калябарантаў і стукачоў (па-дацку яны называліся падобна – “sticker”). Спачатку мясцовая паліцыя актыўна палявала на патрыётаў. Аднак, у 1943 г. нават гэтыя прыслужнікі сразумелі, што іхная справа дрэнь і пачалі дапамагаць Руху Супраціву. Грамадзтва спачатку цешылася спакоем і вялікімі харчовымі пайкамі, бо немцы былі зацікаўлены ў стабільнасьці Даніі і бесперабойнай працы мясцовых прадпрыемстваў. Аднак, барацьба змагарнай меншасьці не прапала дарэмна. Калі па наводцы падпольшчыкаў брытанская авіяцыя разбамбіла штаб-кватэру і турму гестапа ў Капенгагене, людзі схавалі і выратавалі ўсіх вязьняў, якія ўцяклі з руінаў турмы. Калі стала вядома, што немцы плянуюць арыштаваць і вывезьці ў канцлягеры ўсё габрэйскае насельніцтва Даніі, тысячы датчанаў, рызыкуючы жыцьцём, ратавалі габрэйскія семьі, перапраўлялі іх на чаўнах у Швэцыю. Калі ў траўні 1943 г. акупанты запатрабавалі перадаць ім сьпісы людзей, якія займаліся сабатажам, усю краіну ахапіў агульнанацыянальны страйк. Немцы стралялі па людзях з танкавых гарматаў, а народ зьбіраўся зноў і граміў фашыстоўскія сімвалы. Нічога ў акупантаў ня выйшла са “стабільнасьцю” у акупаванай краіне, праваліўся праект эксплюатацыі паняволенага народу дзеля подлай фашыстоўскай справы. Таму што першай пачала барацьбу змагарная “меншасьць”.

                                               Валеры Буйвал

25 сьнежня 2005

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››