Падзеі і факты

20-26 сакавіка

ЗА НОВЫЯ ВЫБАРЫ! ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!

 Дарагія Беларусы! Дарагія землякі!

 Гэта былі ня выбары, а нахабнае, у каторы раз, ашуканства народа.
Нельга дапускацца, каб нам плявалі ў твар. Нельга дазволіць, каб тапталі наш чалавечы гонар. Будучыня Беларусі наперадзе, а не ў калгаснай савецкай яме!

 Наша будучыня вырастае цяпер, на Цэнтральнай плошчы Менска, дзе маладыя беларусы ахвяраваліся і стаяць за вольную Бацькаўшчыну, за справядлівасьць, за новыя выбары Беларускага Прэзыдэнта.
Часам перамога вызначаецца ня колькасьцю, а вытрымкай, дакладнасьцю і арганізаванасьцю. Менавіта гэтак у 1991 годзе нам, дэпутатам Апазыціі БНФ, якія складалі няпоўных 10 адсоткаў у Вярхоўным Савеце, але дзейнічалі рашуча, удалося, пры падтрымцы людзей на плошчы, спыніць дзейнасьць КПСС у Беларусі і вярнуць незалежнасьць Бацькаўшчыны.

 Зьвяртаюся да ўсіх беларускіх людзей, у каго б’ецца сэрца за нашу Айчыну. Падымаймася! Падтрымаем нашу моладзь! Усе на плошчу! Хопіць паранойнага хамства! Хопіць афіцыйнага публічнага абзываньня людзей “дэбіламі”, “падонкамі”, “адмарозкамі”! Хопіць таптаньня нашай мовы, нашага сьвятога Сьцяга, нашага Францыска Скарыны ў гразь! Не павінны прымітыўныя групы грамадзтва кіраваць культурнай нацыяй.
Падымаймася! Зьвяртаюся да ўсіх сяброў адзінага Беларускага Народнага Фронту – на плошчу! Трэба згуртавацца ўсім, настае час; толькі разам адваюем будучыню і свабоду. Рашаючае слова павінен сказаць салідарны народ. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ падтрымлівае моладзь на плошчы і разам выходзіць на менскі брук.

 Няхай лунае над намі “Магутны Божа”! Мусяць быць новыя выбары. Павінен быць беларускі прэзыдэнт. Была і будзе вольная Беларусь!

21 сакавіка 2006 г. Зянон ПАЗЬНЯК

21 сакавіка 2006

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››