Падзеі і факты

Штурхнуць — і пасыпецца

 Нашу заяву, зробленую на жнівеньскім Сойме Партыі БНФ, пра падрыхтоўкуМасквой рэфэрэндуму аб так званым “канстытуцыйным акце” і аб сумяшчэньні інкарпарацыі Беларусі ў Расею з выбарамі ў мясцовыя саветы цяпер пацьвярджаюць самы расейцы. Сёньня расейская інтэрнэт-газэта “Жізнь” (http://zhizn.ru/) паведаміла, што нядаўна ў Сочы Пуцін і Лукашэнка дамовіліся пра правядзеньне такога рэфэрэндуму ў лістападзе-сьнежні бягучага году. Пра рэфэрэндум (як пішуць расейцы) будзе аб’яўлена ўжо ў верасьні.

  Нягледзячы на сумніўную крыніцу інфармацыі (але ведаючы крамлёўска-лубянскую манеру сплаўляць патрэбныя зьвесткі праз журналістаў ды жырыноўскіх) аднесьціся да гэтага трывожнага паведамленьня трэба ўважліва. Зразумела адно, што Масква сапраўды рыхтуе нам чарговую рэфэрэндумную пятлю, плянуе нацыянальны суіцыд уласнымі рукамі. Гэта пацьвярджае і штучная актывізацыя падстаўной апазыцыі калякіных-лябедзек ў пытаньні будучых выбараў у мясцовыя саветы (рэфэрэндум, зразумела, будуць сумяшчаць з выбарамі). Калябаранты ўсіх масьцяў раптам (не па сезону) пачалі зноў клікаць народ на выбары. Маўляўмы ўсяроўна не пераможам, аледанясём народу сваю пазіцыю. Пазіцыя іх – вядомая. Гэтыя людзі сваімі паводзінамі у мяне, шчыра кажучы, пачынаюць выклікаць грэблівасьць. Ну нічога сьвятога!

  Усім нам, беларусам, трэба цяпер думаць як змагацца з рэфэрэндумам і анэксіяй і як перамагчы. Адно зразумела было ад самага пачатку: на выбары, на галасаваньне нельга хадзіць. У дзень галасаваньня трэба ісьці не галасаваць, а выходзіць на вуліцы і плошчы змагацца. Рэжым трэба толькі штурхнуць і ён пасыпецца.

  21 жніўня 2006 г.  Зянон ПАЗЬНЯК

22 жніўня 2006

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››