Падзеі і факты

21-27 жніўня

Ці блюзьнерства, ці правакацыя?

  11-га жніўня газэта “Наша ніва” перадрукавала з нашай фронтаўскай Інтэрнэт-старонкі мой ліст “Яднацца трэба са сваімі”, дзе ў кароткай форме мной растлумачана сутнасьць нацыянальнай здрады беларускаму Адраджэньню той часткі Фронту, якая адкалолася зь Вячоркам, Хадыкам і іншымі і схаўрусавалася з прамаскоўскімі групамі і палітыкамі. У гэтым жа лісьце гаворыцца пра пытаньне аб адказнасьці гэтых людзей перад нацыяй.

  У наступным нумары, 18 жніўня, ў гэтай жа газэце зьявіуся артыкул з шалудзівай ці “здумеваёнцай” (як сказалі б палякі) назвай: “КХП-БНФ і Партыя БНФ аб’яднаюцца?”Далей ідзе нібыта пераказ майго ліста, але ў стылі бытавой фантастыкі. Гаворыцца тое, чаго ў прынцыпе ў лісьце няма. “Зянон Пазьняк, -- пішацца там, -- недвухсэнсоўна намякнуў, што ён ня супраць аб’яднаньня двух крылаў БНФ: Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ з Партыяй БНФ, бо па-ранейшаму працягвае лічыць «вячоркаўцаў» беларускай нацыянальнай сілай, якая змагаецца за беларускую справу.” Прачытаўшы гэтакае ёрніцтва, адразу ўзьнікае пытаньне, што гэта такое – блюзьнерства ці правакацыя? Мяркую, што апошняе. Бо дыямэтральная неадпаведнасьць зьместу публікацыі і зьместу ліста відавочная. Крывы камэнтар зроблены спэцыяльна. Сэнс правакацыі? Хутчэй за ўсё, каб паёрнічаць і заблытаць яснасьць ацэнак, выкладзеных у маім лісьце. (Але ўзровень, я вам скажу! Ня думаюць пра свой твар.)

  Аб’яднаньне двух партыяў Фронту немагчымае. (Пра гэта ня раз пісалася). Занадта вялікая шкода нанесена Беларусі калябарантамі. Але каб неяк аддаліцца ад адказнасьці і хоць бы часткова змыць сваю віну, група Хадыкі-Вячоркі павінна б была выйсьці з хаўрусу з прамаскоўскімі партыямі і з камуністамі, якія цяпер найбольш агітуюць за ўдзел у выбарах у мясцовыя ворганы ўлады. Пасьля дамоўленасьці Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы аб правядзеньні ў канцы гэтага годурэфэрэндуму ў Беларусі аб так званым “канстытуцыйным акце”, становіцца зразумела, што рэфэрэндум аб інкарпарацыі Беларусі ў Расею будуць сумяшчаць з выбарамі ў мясцовыя саветы. Яшчэ ніколі (за ўсе 12 гадоў рэжыму Лукашэнкі) не ўзьнікала такой сьмяртэльнай небясьпекі для існаваньня нашай дзяржавы і нацыі як пачынае гэта зьяўляцца цяпер. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць ў гэтых “мясцовых” выбарах і ўрэфэрэндуме. Катэгарычна нельга ісьці галасаваць. Нельга сунуць галаву ў фальсіфікацыйную машыну. Гэта будзе самазабойствам Беларусі. Неабходна рыхтавацца да супраціву і выходзіць на вуліцы, а не на галасаваньне. Ня трэба быць і палітыкам, каб гэта ўсё разумець.

  Рашэньне трэба прымаць хутка. Калі ж выбар ня будзе зроблены і шанс не скарыстаны, і былыя фронтаўцы ў чарговы раз (усьлед за калякінымі, лябедзькамі, бухвоставымі, каралямі і ўсёй гэтай прамаскоўскай зграяй) зноў пойдуць заганяць народ на фальшывыявыбары ды рэфэрэндум, то змыць віну ім ня ўдасца потым нават сваёй крывёй. А тое, што пальецца беларуская кроў, калі здадуць Беларусь пад Расею, -- можаце не сумнявацца. Толькі будзе ўжо позна.

  23 жніўня 2006 г.    Зянон Пазьняк

23 жніўня 2006

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››