Падзеі і факты

27 лістапада — 3 снежня

Небясьпека рускага фашызму

Цяпер Масква і Лубянка вырашылі цалкам узяць пад свой расейскі кантроль лукашэнкаўскую падстаўную апазыцыю (шляхам павялічанага фінансавага датаваньня, каб маніпуляваць ня толькі беларускай палітыкай, але і Лукашэнкам). Псэўдаапазыцыя тут жа пачала разварочвацца на Маскву і нават дзяліцца на больш прамаскоўскіх (камуністы, АГП) менш прамаскоўскіх.

У гэтай сувязі мушу падкрэсьліць вельмі істотны момант. Маскоўскі гэбізм перараджаецца і разьвіваецца ў бок клясычнага фашызму нямецкага ўзору. У расейскіх умовах гэта можа вырабіцца ў зьяву значна страшнейшую і больш разбуральную, чым камунізм са сваім гулагам, голадам і рэпрэсіямі. Дзеля гэтага ўжо створаны эканамічны базіс (прыватная ўласнасьць, зьліцьцё прыватнага і дзяржаўнага капіталу) аналягічны як у Нямеччыне 30-х гадоў. Тое ж і ў палітычнай структуры Расеі. КГБ, трымаючы абсалютную ўладу ў імпэрыі, займае ў сістэме тое ж месца (толькі больш унівэрсальнае), якое займалі “СС” і “Гестапа” ў гітлерскім “райху”.

Слабасьць рускага гэбізму ў адсутнасьці ўсеагульнай ідэалёгіі (якую меў якраз камунізм). Але мы бачым, што абсалютызацыя карпаратыўнай улады ў Расеі і пошукі дзяржаўнай ідэалёгіі ідуць (прытым сьведама і мэтанакіравана) па шляху рускага нацызму. Разгортваньне ксэнафобіі, этнічныя чысткі, тэрарызм і сістэма заказных забойстваў, стварэньне штучных прафашыстоўскіх арганізацыяў (“казакі”, розныя партыйкі, “саюзы” і т.п.) – усё гэта праявы фармаваньня фашыстоўскай сістэмы рускага гэбізму (мы ўжо не кажам пра Беслан, ваенныя дзеяньні, апэрацыі за мяжой і т.п.).

Небясьпека найперш у тым, што гэтая стара-новая расейская палітыка непасрэдным чынам закранае і насоўваецца на Беларусь. Сутнасьць яе стратэгіі – зьнішчэньне Беларускай нацыі. Пачалі з сымвалаў. Цяпер дабіваюць ўжо нацыянальную школу і пасьлядоўна вынішчаюць мову, ідзе нечуваная алькагалізацыя беларускага насельніцтва. Бліжэйшы разгляд гэтай тактыкі і стратэгіі ўражвае празрыстай аналёгіяй і дэталёвым паўтарэньнем пляну Бормана (які немцы не пасьпелі ажыцьцявіць на Беларусі).

Мы павінны ведаць, што людзі, якія ідуць у беларускую палітыку, не бачачы, не разумеючы і ня хочучы разумець як, хто і чаму зьнішчае Беларускі народ, гэтыя людзі як правіла прынясуць шкоду Беларусі і асабіста сабе. Сьлепата ёсьць сьлепата. Ёй ніхто ня хваліцца. Бяда, аднак, у тым, што нясьпеласьць асобы зусім не ад недахопу інфармацыі, але ад несфармаванасьці нармальнай нацыянальнай сьведамасьці, якая месьціцца не ў галаве, а ў сэрцы, у веры, у самой істоце чалавека. У існуючым становішчы грамадзтва бяз сьпелай нацыянальнай сьведамасьці практычна цалкам безабароннае перад фашыстоўскай чужынскай палітыкай. Мінулі часы народнікаў, будзіцеляў ды асьветнікаў, цяпер іншы час, але тое што было вынішчана разам з пакаленьнямі, мусіць быць вернута, інакш немагчыма ні рухацца, ні абараняцца, ні наступаць. Трэба ўмела скарыстаць ціск і задуху антыбеларускага рэжыму для пратэстнага падняцьця нацыянальнай сьведамасьці і культуры. Так рабілася заўсёды ў часы рэакцыі і паралічу адкрытага змаганьня. Павінна быць ідэйная і духовая база, стоячы на якой людзі змогуць супроцьстаяць рускаму фашызму і не дадуць яму захапіць Беларусь.

11 лістапада 2006 г.   Зянон Пазьняк

29 лістапада 2006

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››