Падзеі і факты

8-14 студзеня 2007

У чым сутнасьць нафта-газавай вайны паміж рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі.

 Найперш гэта канфлікт паміж саўдзельнікамі адной справы – усталяваньня гэбоўскай улады над постсавецкай прасторай. Дыктатары ня могуць аб’ядноўвацца, павінен застацца нехта адзін, хто будзе кіраваць нічым ня дзелячыся.

  Дзеля захаваньня ўлады пуцінская група зрабіла стаўку на фармальнае “аб’яднаньне” (на справе на інкарпарацыю) зь Беларусяй і потым на новыя выбары прэзыдэнта гэтага квазідзяржаўнага ўтварэньня. Аб уладзе над “квазі” Лукашэнка з Пуціным якраз і не дамовіліся.

  Тады Пуцін, якога падціскаюць выбары, ужыў супраць саўдзельніка любімы прыём сьледчага НКВД – пальцы ў дзьверы і – “отвечать!” Расейцы скарысталі свой нафта-газавы манапалізм і накінулі на шыю Беларусі пятлю, хочуць задушыць нашую эканоміку і прымусіць Лукашэнку здацца ў Расею (здаць Беларусь). Гэта ня проста разбой. Гэта грубая палітычная агрэсія і эканамічная вайна супраць нашай краіны. Расея тут парушыла ўсе законы, нормы і дамоўленнасьці. Пазыцыя Масквы тут нецывілізаваная, разбойная і агрэсіўная.

  Але ў выніку гэтага канфлікту і гэтай палітыкі ў закладніках апынуўся ўвесь Беларускі народ. Пальцы шчымяць рэжыму, а балець будзе беларускаму народу.   

  Склалася такая сітуацыя, што шкурныя інтарэсы дыктатара ў пэўных аспэктах супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі народа. Выпадак тыповы і небясьпечны. Што рабіць беларусам у такім становішчы? Тым больш што рэжым бароніцца ад расейскай удаўкі рашуча (прынамсі на словах) і адэкватна. І аб’ектыўна на карысьць Беларусі.

  Задача відавочная. Беларусам найперш трэба абараніць свае нацыянальныя інтарэсы, а потым, абараніўшыся ад агрэсіі Расеі, ліквідаваць прамаскоўскі рэжым.

  Нягледзячы на часовае супадзеньне задачаў, катэгарычна нельга аб’ядноўвацца з рэжымам Лукашэнкі. Бо рэжым, як толькі атрымае пэўныя палёгкі і абяцаньні ад Масквы, тут жа адмовіцца ад барацьбы і здасьць Беларусь, а той, хто зь ім супрацоўнічаў – стане саўдзельнікам у злачынстве.

  Беларускі народ, беларускія адраджэнцы і ўвесь Беларускі Вызвольны рух павінен сам змагацца з расейскай агрэсіяй, не зважаючы супадае гэта зь дзеяньнямі рэжыму ці не. Беларускі народ і ягоныя прадстаўнікі заўсёды павінны заставацца самымі сабой і самастойнай палітычнай сілай. У гэтым прынцып і залог перамогі.

  Сёньня мы бачым некаторых, што гатовыя ўжо падтрымаць рэжым. Але шмат ёсьць розных “эканамістаў”, “юрыстаў” ды “журналістаў”, якія камэнтуюць канфлікт, паддакваючы цяпер нашым непрыяцелям расейцам, часам з жаданьня “насаліць” Лукашэнку. З гісторыi, аднак, вядома, што той, хто выступаў “за поражение своего правительства (краіны) в войне”, гаварыў гэта за вялікія нямецкія грошы. Аналёгія вельмі празрыстая датычна некаторых лукашэнкаўскіх “апазыцыянераў”, аматараў езьдзіць у Маскву ды Брусэль.

  Для канфлікту паміж дыктатарамі характэрна таксама нязьменнасьць іхняе ўнутранае палітыкі. Яна не зьмяняецца ні пры якіх абставінах, як не зьмяняецца тыпаж пры ўладзе. Як былі антыбеларускія рэпрэсіі, так і застаюцца; як перасьледвалі беларускую моладзь, так і перасьледуюць; як нішчылі беларускую адукацыю так і нішчаць; як была русіфікацыя так і застаецца, нягледзячы на ўсю супрацьрасейскую рыторыку.

  Каб ня быць закладнікамі варожых сілаў, беларусам трэба арганізоўвацца і самым стаяць за сябе.

  7 студзеня 2007 г.                                                       

                                           Зянон Пазьняк

9 студзеня 2007

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››