Падзеі і факты

5-11 лістапада

Лошыцкі Яр. 70 гадоў

 Дарагія землякі!

  Сёньня мы сабраліся ў жалобным меcцы, тут, дзе 70 гадоў таму рускія энкавэдзісты масава расстрэльвалі беларускіх людзей. Расстрэльвалі на працягу цэлага 1937 года. Людзей прывозілі ў “хапунах” і часам на бартавых грузавіках, зьвязаных і пад наглядам аховы. Як правіла, прывозілі рана (у 5-6 раніцы) па некалькі машынаў і тут жа расстрэльвалі. Некаторыя з Лошыцкіх старажылаў расказвалі мне ў 80-х, што бачылі, як вазілі і нават як расстрэльвалі. Сказаныя на сьмерць былі бедна апранутыя, простыя людзі. Зафіксаваныя таксама асобныя факты, калі мясцовыя камсамольцы-сексоты НКВД і лошыцкія падонкі (сексоты) удзельнічалі ў расстрэлах “ворагаў народа” тут, у Лошыцкім Яры. Яны напрошваліся “пастраляць” і за кожны стрэл ім плацілі 50 капеек (відаць, такса была). У цэлым у Лошыцы расстраляна і закапана ад 7 да 10-ці тысячаў чалавек.

  Гэтае месца мной было адкрыта ў 1988 годзе. Тады я апытаў некалькіх жывых сьведкаў лошыцкіх расстрэлаў і апавяданьні некаторых (напрыклад, спадарыні Веры Шумскай) запісаў на магнітафон. У гэтым жа годзе, пасьля раскопак у Курапатах я падрыхтаваўся да раскопак у Лошыцы. Але калі я летам перад раскопкамі прышоў сюды, то ўбачыў, што велізарны яр засыпаны, а вакольныя ўзгоркі, на якіх рос сад, скапаныя і грунт ссунуты ў яр.

  Я высьветліў хто, каліі якім чынам гэта зрабіў і зразумеў, што тут не абышлося бяз КГБ. Такім чынам у Лошыцы КГБ апярэдзіў мяне. Я прывёў атрад валанцёраў і спрабаваў яшчэ адчайна пракапаць насыпны грунт у некалькіх месцах, каб знайсьці пахаваньні. Але гэтая праца бяз тэхнікі была не пад сілу і скончылася бязвынікова.

  З 1990-га году я спыніў усе археалягічныя дасьледваньні, сканцэнтраваўшы дзейнасьць на БНФ і ў Вярхоўным Савеце. У 1997 годзе ў “Беларускіх Ведамасьцях” мной быў надрукаваны артыкул пра гэтае месца і пра Лошыцкія расстрэлы.

  Сёлета КГБ зноў захваляваўся Лошыцай. Ёсьць зьвесткі, што тут, на месцы расстрэльнага яра, плянуюць нейкае маштабнае будаўніцтва, прыдумваюць вэрсіі, каб зьнішчыць Лошыцкі Крыж, мабілізавалі каманду “інтэрпрэтатараў” і заказных “экспэртаў”.

  Увесь гэты гэбоўскі непакой тлумачыцца проста. У 1988 годзе ў іх была паніка, выкліканая адкрыцьцём Курапатаў. Таму ў Лошыцы ўсё зрабілі хутка і насьпех.

  Тым часам я ня раз выказваўся, што магілы ня зьнішчылі, яны засталіся пад шматмэтровым насыпным грунтам. І ў будучыні ў прынцыпе можна іх дасьледваць. Гаражы, якія паставілі на заcыпаным яры, -- даволі нязначныя пабудовы, каб стацца перашкодай для прынцыповага дасьледваньня. Ведаючы зацыкленасьць расейскіх гэбістаў на помсьце і злачынствах, я ўвесь час чакаў, што тут яны нешта прыдумаюць і пабудуюць такое, каб зачыніць шлях для дасьледваньняў у будучыні. (Забойцам, як вядома, галоўнае схаваць труп).

 Мне здаецца, што ўжо нешта такое калі не пачынаецца, то намерваецца. Наша задача і задача ўсёй беларускай грамадзкасьці – не дапусьціць далейшага зьнішчэньня Лошыцкага Яра. Мы разумеем, што забойцы будуць пакаленьнямі замятаць сьляды сваіх злачынстваў. Але ім ужо гэта не ўдасца. Гэтак жа як ня ўдасца схавацца ад адказнасьці тым, хто пакрывае камуністычныя забойствы. Такіх месцаў, якЛошыца, сотні на Беларусі. Настане час і ўшанавана будзе памяць усіх нявінна забітых беларусаў, дзеля таго, каб ніколі больш ні масковец, ні немец не тапталі нашу зямлю.

                                          Зянон Пазьняк

            Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

            і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

4 лістапада 2007 г.

5 лістапада 2007

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

13 траўня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››