Падзеі і факты

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах.

Народны Мэмарыял быў запачаткаваны 29 кастрычніка 1989 года ўсталяваньнем агульнага Крыжа Пакуты ў памяць усіх расстраляных беларусаў. Потым доўгі час цягнулася барацьба з цемрашаламі, адбіваньне нападаў яўных і схаваных энкавэдзістаў. Беларускую грамадзкасьць у гэтай барацьбе ўзначальваў Беларускі Народны Фронт.
У 2000 годзе ідэя Народнага Мэмарыялу была сістэмна распрацаваная ў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. З гэтага ж году пачалося яе пасьлядоўнае ўвасабленьне. “Народны Мэмарыял” быў задуманы як вынік натуральнага народнага шэсьця і крыжаўсталяваньня. Побач з прыродным лесам, унутры яго і разам зь ім, мусіў паступова зьявіцца “Лес Крыжоў” як сымвал нявінна забітых душаў, што прарасьлі крыжамі і дрэвамі з палітай крывёю зямлі. Кожны беларус можа прынесьці ў Курапаты (ці замовіць прынесьці) свой Крыж у памяць расстраляных людзей. Такім чынам мэмарыял “Лес Крыжоў” – гэта неперапынны, вечны працэс народнай памяці. Стаўленьнем крыжоў у Курапатах народ заўсёды будзе сьведчыць аб сваёй памяці пра генацыд, а сам мэмарыял робіцца паказьнікам, “баромэтрам” гэтае памяці.
Мінула сем гадоў – і Народны Мэмарыял ёсьць. Ён існуе і рухаецца, кіруецца ў вечнасьць. Высілкі нашага руху, працы, сэрца і розуму – не змарнаваліся, не былі надарэмна.
Аднак, наперадзе працяг ня толькі працы, але і ідэі.
На пачатку тысячагоддзя рэжым вырашыў пракласьці шырокую аўтастраду праз Курапаты. Прытым паспрабавалі справу зьнішчэньня і справу абароны Курапатаў узяць у адны рукі. Але спробы праваліліся, дзякуючы, перш за ўсё, дакладнаму разуменьню сітуацыі і дакладным дзеяньням Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Тым ня менш, ускрай Курапатаў перарэзала шырокая шаша, па якой імчацца аўтамабілі.
Зыходзячы з канцэпцыі Народнага Мэмарыялу як вечнага разьвіцьця і абнаўленьня (вечнага агню Памяці), разбуральная дарога стала таксама часткай гэтай памяці і зьместу змаганьня за яе сэнс. Гэты “антыпомнік”, пракладзены на касьцях забітых, таксама мусіць быць мэмарыяльным, як дысананс і сьведчаньне падтрымкі генацыду нашчадкамі забойцаў.
Я ўяўляю гэтую дарогу, вымашчаную з абодвух бакоў (пазначаную наўзбоч ад асфальту) контурамі пахавальных пліт, безыменных, толькі даты: 1937-1941. Поўз іх, як поўз шэрагі душ, едуць аўтамабілі па дарозе, якую зрабіў разбуральнік. Паабапал дарогі, таксама, -- крыжы і помнікі-скульптуры, у два чалавечыя росты, расстраляных людзей; глядзяць скамянелымі позіркамі на дарогу сучасных.
Ад Курапатаў дарога – у два канцы. І з абодвух канцоў Курапатаў стаяць дарожныя знакі абмежаваньня хуткасьці – 20 км. Гэтага дастаткова, каб расстраляныя каменныя Дзяды паабапал дарогі пазналі б і разглядзелі жывых. Сымволіка гэтай часткі Народнага Мэмарыялу: MOMENTO MORI – усё мінае, не мінае толькі сьмерць.
Зьменіцца час і сама дарога тут стане мёртвай. Па ёй ужо ня будуць езьдзіць машыны і зарастацьме травой… Яна стане экспанатам злачынства. І скамянелыя людзі-помнікі паабапал яе будуць яе дакорам.
Раз у год на Дзяды, разам з крыжамі, сюды прыносяць “Звон Свабоды”. Ён гучыць на Курапацкай Галгофе ў цэнтры Народнага Мэмарыялу. Не для мёртвых. Ён гучыць для жывых, каб над магіламі народа ўзмацнілі дух.

8 лістапада 2007 г. Зянон ПАЗЬНЯК 

10 траўня 2008

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››