Падзеі і факты

3-9 лістапада 2008

ДЗЯДЫ, ДЗЯДЫ,
БУДЗЬЦЕ З НАМІ!

(Выступ на Дзядах ў Курапатах)

  Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы. Сёньня Сьвятыя Дзяды, і мы, як заўсёды, як вось ужо 20 гадоў, зноў тут, у Курапатах, разам з Дзядамі. Мы зноў, як і кожны год, прынесьлі сюды на плячах крыжы на безыменныя, брацкія магілы народа. Гэтак стварыўся і ствараецца далей Народны Мэмарыял Курапаты.

  Курапаты абверглі камуністычную хлусьню, быццам бы сталінскі тэрор і рэпрэсіі датычыліся ў асноўным толькі кампартыі і яе кіраўнікоў. Адкрыцьцём Курапатаўзасьведчана, што быў плянавы генацыд Беларускага народа. Тутадкрытая ўлікі масавага забойства – прастрэленыя рэшткі людзей. Нас вынішчалі мэтадычна і па графіку. На Беларусі была створана цэлая сістэма масавых расстрэлаў, якая працавала, як машына. За часы савецкай акупацыі (улічваючы 20-я гады) камуністы забілі ў нас больш двух мільёнаў беларусаў. Прытым за пэрыяд нямецкай акупацыі каля паўмільёна беларусаў забілі так званыя “савецкія партызаны”, кіруемыя з Масквы і маскоўскім НКВД.

  Толькі ў Курапатах было расстраляна каля чвэрці мільёна людзей. У Беларусі такія вялікія і малыя Курапаты былі вакол кожнага горада. Адбывалася шырокамаштабнае вынішчэньне беларускай нацыі. У першую чаргу татальна забівалі ўсіх нашчадкаў беларускай шляхты і людзей шляхецкага паходжаньня. Потым зьнішчана была беларуская адміністрацыя (у тым ліку і камуністычная), выбівалі людзей творчых і інтэлiгентных, масава вынішчалі сялянства. Сяляне працавітыя, гаспадарныя, заможныя былі расстраляныя, рэшта ператворана ў калгасных рабоў.

  Дасьледваньне Курапатаў выявіла, што вынішчэньне беларусаў было плянавым. На кожную вобласьць, раён і сельсавет з Масквы спускалася разнарадка на пастаўку ў турмы і на расстрэл пэўнай колькасьці людзей у месяц. (Маскоўцы называлі іх гнюсьненькім тэрмінам – “врагі народа”.) Невыкананьне пляну і зрыў разнарадкі пагражала расстрэлам тым, хто быў адказны за выкананьне пляну. Кожны дзень па тэлефоне ў Маскву зь Менскага НКВД перадавалі зьвесткі пра колькасьць асуджаных і расстраляных. А ў Маскве вёўся рэестравы ўлік забітых, асуджаных і вывезеных беларусаў.

  Так працавала гэтая маскоўская машына забіваньня людзей. І нават вайна не спыніла расейска-бальшавіцкага генацыду. Вынайшлі новыя формы вынішчэньня вайной.

  Расейска-бальшавіцкія злачынствы супраць чалавецтва не былі юрыдычна асуджаныя міжнароднай супольнасьцю. Прычына гэтага ў тым, што не была дабітая і зьнішчаная ў сваім логаве маскоўская імпэрская гідра, якая спарадзіла бальшавіцкі генацыд. Наадварот, Заходняя Эўропа, Тоні Блэр, Жак Шырак, прэзыдэнт Клінтан (пасьля паўраспаду савецкай імпэрыі ў 1991 годзе) зрабілі шмат, каб Маскоўшчына засталася на паверхні, каб яна не патапілася і без варункаў плыла далей. У выніку ў Расеі цяпер пануе гэбізм – абсалютная карпратыўная ўлада КГБ, энкавэдзісцкі рэжым прафашысцкага кшталту, які ўжо агрэсіўна шчэрыцца на вольны сьвет і бразгае зброяй. Нашчадкі тых, што забівалі ў Курапатах, уладараць цяпер у Расеі. З жалем прыходзіцца адзначаць, што палітычны Захад, спарадзіўшы камунізм і фашызм, так нічаму і не навучыўся за ўсю крывавую гісторыю ХХ-га стагоддзя.

  Народ, які падвергся генацыду і вынішчэньню, валодае асаблівым правам ў сьвеце. Гэта ёсьць зборнае права нявіннай крыві. Ніякае пытаньне, якое датычыць існаваньня нацыі і яе жыцьцёвых інтарэсаў, ворагі чалавецтва ня могуць зманіпуляваць без уліку імі забітых мірных людзей з мэтаю вынішчэньня. Гэта павінна быць уведзена ў наш будучы вольны беларускі і міжнародны закон. Гэты закон павінен абмежаваць забойцаў народа ў бясчынствах над трунамі. І калі якія-небудзь варвары пачнуць пытацца, пагражаючы, ці трэба беларусам іхняя культура, свабода ці мова, то трэба найперш спытацца пра гэта ў тых, каго яны забілі толькі за тое, што былі беларусамі. Хай падымуць з магіл і спытаюць..

  Два мільёны галасоў гучаць, сьведчаць з таго сьвету за жыцьцё Беларусі, за нашчадкаў, завечны народ. Гэта галасы расстраляных нашых дзядоў. Гэта нашы саюзьнікі. Мы, і ўсе людзі, павінны іх чуць. Яны маюць права, каб іх пачулі, бо здабылі яго пакутлівай сьмерцю. На гэтым праве будзе вяршыцца і апошні Боскі прысуд. Сьмерць часткі народа праз генацыд – гэта вялікая наша страта. Але гэта ёсьць і вялікая наша сіла. Сіла трагедыі, перамога ідэй, якая павінна стацца законам.

  Успомнім жа нашых дарагіх і вялікіх дзядоў, каб ніхто не застаўся забыты. Тут і вялікія нашы пісьменьнікі, і паэты, і вялікія змагары за шчасьце Беларусі. Але я хацеў бы ўспомніць найперш майго сябру, сьціплага найвыдатнейшага чалавека і шчырага беларуса, зь якім мы некалі разам хадзілі па Курапатах, марылі пра справядлівасьць і сьветлы дзень. Гэта імя Яўгена Ігнатавіча Шмыгалёва, падпісанта артыкула “Курапаты – Дарога сьмерці”. Гэта быў чалавек рэдкаснай прыстойнасьці і сьветлай веры. Апошні раз я бачыўся зь Яўгенам Ігнатавічам у восень 1995 года. Ён быў, як заўсёды, спакойны, але вельмі сумны.

-- Што з табой, Ігнатавіч? Што за бяда?

-- Бяда, -- паўтарыў Шмыгалёў. Пасьля доўгага маўчаньня ён сказаў мне, што хворы невылечнай хваробай і што яму адмерана яшчэ паўтары-два гады.

  Цяжкае гэта было прызнаньне. Яўген Ігнатавіч памёр 1-га верасьня 2000 года. Меў 72 гады. Вечная памяць. Пухам зямля.

  Успомнім жа добрымі словамі нашых дзядоў і зразумейма, што ўсе мы разам: і тыя, што там, і тыя, што тут. І метафізіка і рэчаіснасьць існуе ў адным. І ў гэтым -- духоўная вечнасьць чалавецтва і духоўная сіла народа.

  Хвала дзядам! Слава Беларусі! Дзяды, дзяды, будзьце з намі!

2 лістапада 2008 г. Зянон ПАЗЬНЯК

3 лістапада 2008

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

6 студзеня 2009

Падзеі і факты

1-7 снежня 2008

Сьветлая, вольная Беларусь
хай стане нашым сьцягам!


  Споўнілася 20 гадоў Народнаму Фронту – арганізацыі, дакладней, руху, які адчыніў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Самае галоўнае: была дасягнута рэальная незалежнасьць Беларусі, закладзены структурныя і праўныя асновы незалежнай беларускай дзяржавы, падрыхтаваны палітычны і ідэалягічны крах каляніяльнай камуністычнай сістэмы і сьветапогляду. Была адчыненая магчымасьць (да 1994 г.) культурна-нацыянальнага адраджэньня і разьвіцьця Беларускага народа. ›››

3-9 лістапада 2008

ДЗЯДЫ, ДЗЯДЫ,
БУДЗЬЦЕ З НАМІ!


(Выступ на Дзядах ў Курапатах)

  Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы. Сёньня Сьвятыя Дзяды, і мы, як заўсёды, як вось ужо 20 гадоў, зноў тут, у Курапатах, разам з Дзядамі. Мы зноў, як і кожны год, прынесьлі сюды на плячах крыжы на безыменныя, брацкія магілы народа. Гэтак стварыўся і ствараецца далей Народны Мэмарыял Курапаты.

  Курапаты абверглі камуністычную хлусьню, быццам бы сталінскі тэрор і рэпрэсіі датычыліся ў асноўным толькі кампартыі і яе кіраўнікоў. Адкрыцьцём Курапатаў засьведчана, што быў плянавы генацыд Беларускага народа. Тут адкрытая ўлікі масавага забойства – прастрэленыя рэшткі людзей. Нас вынішчалі мэтадычна і па графіку. На Беларусі была створана цэлая сістэма масавых расстрэлаў, якая працавала, як машына. За часы савецкай акупацыі (улічваючы 20-я гады) камуністы забілі ў нас больш двух мільёнаў беларусаў. Прытым за пэрыяд нямецкай акупацыі каля паўмільёна беларусаў забілі так званыя “савецкія партызаны”, кіруемыя з Масквы і маскоўскім НКВД. ›››

13-19 кастрычніка 2008

№ 1

“Hарод заўсёды здольны абараніць сябе сам, калі адчуе сябе народам.”

(Ліст да сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і беларускіх адраджэнцаў)

  Скончыліся чарговыя фальшывыя выбары ў Беларусі. Галоўны вынік: непрызнаньне выбараў. Народны байкот адбыўся. Бальшыня беларусаў не прышлі галасаваць. Выбары сфальсіфікавалі. 28-га верасьня на Беларусі прагаласавала ня болш за 30 адсоткаў выбаршчыкаў (а ў Менску яшчэ менш). Беларусы не прызнаюць гэтыя выбары за сапраўдныя. Непрызнаныя яны таксама за дэмакратычныя і справядлівыя назіральнікамі АБСЭ. ›››

18-24 жніўня 2008

ЗАХОП. АБ НОВЫМ РАСЕЙСКІМ ПЛЯНЕ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

Уступ

  Уся гісторыя беларускага дзяржаўнага (а потым этнічнага і культурнага) існаваньня ёсьць вечная і пэрманэнтная барацьба з Усходам за выжываньне і разьвіцьцё. Больш высокая цывілізацыйная арганізацыя Вялікага Княства Літоўскага давала магчымасьць пасьпяхова супрацьстаяць прымітыўнаму сілавому націску. Аднак у XVII стагоддзі становішча перамянілася. Сувязі з Візантыяй, дынастычныя шлюбы, умацаваньне азіяцкага абсалютызму прывялі да канчатковага сфармаваньня Маскоўшчыны як ваеннай дзяржавы і стварэньня агрэсіўнай ідэалёгіі гэтай дзяржавы, дзе ірацыянальнае імкненьне да экспансіі было спалучана з асэнсаваньнем яе як місіі ўсходняга (праваслаўнага) сьвету (Масква – трэці Рым… і г.д.).

  На шляху “трэцяга Рыму” стаяла галоўная перашкода – Вялікае Княства Літоўскае. ›››

ЗАХОП. АБ НОВЫМ РАСЕЙСКІМ ПЛЯНЕ АКУПАЦЫІ БЕЛАРУСІ

Высновы

  Цяпер глянем яшчэ раз на выбух у Менску. З гледзішча ўсёй сытуацыі, як ўжо адзначана, – гэта была сігнальная ракета да пачатку пэўных дзеяньняў (да заплянаванай атакі). Яго падрыхтавалі і зрабілі тыя, для каго ён паслужыў сігналам у эскаляцыі рэпрэсіяў і акупацыйнай палітыкі ў рэчышчы выбарчай кампаніі і ўсяго маскоўскага пляну супраць Беларусі. ›››