Падзеі і факты

17-23 кастрычніка 2005

Зянон Пазьняк: «Фронт выканаў і ажыцьцявіў вялікую місію нацыі ў 20-ым стагодзьдзі — вярнуў Незалежнасьць Беларусі»

Сяргей Навумчык, Прага

Сёньня – гадавіна ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»

(Зянон Пазьняк, па тэлефоне з Нью-Ёрку: ) «19 кастрычніка 1988 года ў Чырвоным касьцёле ў Менску пад гром авацыяў і воклічаў захапленьня быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Гэта была магутная і вызначальная падзея.

Фронт выканаў і ажыцьцявіў вялікую місію нацыі ў 20-ым стагодзьдзі — вярнуў Незалежнасьць Беларусі, беларускі бел-чыровона-белы сьцяг, герб «Пагоня», дзяржаўнасьць мовы, беларускую школу, магчымасьць вольнага разьвіцьця і адраджэньня, самапавагу да саміх сябе.
Што ўспамінаецца з тае пары ў пачуцьцях? Гэта, найперш, грамадзкі ўздым і бясстрашнасьць народнага авангарду. І перакананасьць, упэўненасьць у перамозе. Рамантычны дух змаганьня, здавалася, вісеў у паветры. Было пачуцьцё духа салідарнасьці — з Балтыяй, з Украінай, з Каўказам, бо ўжо дрыжэў камунізм, трышчэла крывавая імпэрыя, і чуйныя — чулі, а відушчыя — бачылі яе немінучы крах.
Гэта былі вельмі моцныя перажываньні, і за плячыма было адчуваньне крыльляў. Ня толькі я — шмат хто з маіх сяброў і змагароў за Беларусь кажуць пра той час як пра самыя шчасьлівыя дні ў жыцьці, якія ніколі нельга забыць, якія сталі часткаю нашых душаў.
Калі я ўспамінаю той час, то адчуваю амаль фізычна, што вернецца наша воля і наша радасьць. Мы вернем і павагу, і свабоду, і сьцяг, і герб, і мову, і слаўнае наша імя, і нашу веліч. Вернем! Бо — можам вярнуць. Гэтак жа, як вярнулі раней гонар і Незалежнасьць Беларусі.
Яшчэ вернецца Народны Фронт. Гэтыя людзі ўжо ідуць. І слухайце ўважліва, як упэўнена і цьвёрда чуецца іхны крок».

28 кастрычніка 2005, «Радыё СВАБОДА»

Раздрукаваць?Раздрукаваць?

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››