Падзеі і факты

З. Пазьняк: “Незалежнасьці можна дамагчыся малымі сіламі, але ўтрымаць Незалежнасьць малымі сіламі цяжка”

Сяргей Навумчык, Прага

25 жніўня 1991 году, пад ціскам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Авальнай залі Дому ўраду і некалькіх тысячаў грамадзянаў перад будынкам парлямэнту, Вярхоўны Савет 12 скліканьня надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. Дэ-юрэ Незалежнасьць Беларусі была адноўленая. Госьць Свабоды – па тэлефоне зь Нью-Ёрку старшыня парлямэнцкай Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк.

›››

Інфармацыя для радыё “Свабода” і іншых СМІ

У паведамленьнях радыё “Свабода” пастаянна падаецца інфармацыя (апошні раз 21.08.2005 г.) аб тым, што на так званы “кангрэс дэмсілаў” вылучаны два кандыдаты ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.
Гэта не адпавядае сапраўднасьці.

›››

11-18 жніўня 2005

У КРЫМЕ ГАРЛАПАНЯЦЬ БЫЛЫЯ РУСІФІКАТАРЫ

На берагах Чорнага мора ў сярэдзіне жніўня паралельна адбываюцца падзеі, блізкія па жанры. На грузінскім беразе расейцы загружаюць у транспартныя караблі свае танкі, гарматы і браневікі, спатнелыя афіцэры хрыплымі галасамі памінаюць “сваю маць”, жаўнеры цягнуць клункі з манаткамі акупантаў.

›››

Ліст да палітычных партыяў Рэспублікі Польшча

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ зьвяртаецца да ўсіх парляманцкіх палітычных партыяў Польшчы з заклікам неадкладна пераглядзець сваю палітыку ў дыпляматычным канфлікце з прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі.

›››

Немцам – байкот

Адкрыты ліст да грамадзянаў Беларусі

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ разглядзеў пытаньне аб палітыцы Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі і адзначае, што паўнамоцныя прадстаўнікі Эўразьвязу ў сваіх прапановах дапамогі беларусам кіруюцца не інтарэсамі справядлівасьці і дэмакратыі, а толькі патрэбамі Эўразьвязу і інтарэсамі паасобных краінаў, што ў яго ўваходзяць.

›››

Камісія Эўразьвязу, Брусель

Патрабуем адмяніць рашэньне па тэндару аб прадстаўленьні права русіфікацыйнага вяшчаньня на Беларусь для тэлерадыёстанцыі “Нямецкая Хваля” і не вядзяляць грошай на гэтую антыбеларускую дзейнасьць. Палітычнае рашэньне аб русіфікацыйным вяшчаньні на Беларусь парушае асноўныя правы чалавека і дэмакратыі для Беларусі, зьяўляецца зьневажальным у дачыненьні да беларускага змаганьня з прамаскоўскім і антыбеларускім рэжымым Лукашэнкі на Беларусі.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП–БНФ

Івонка Сурвілла: “Рашэньне Эўракамісіі сьведчыць аб неразуменьні сытуацыі”

Рашэньне Эўракамісіі распачаць вяшчаньне радыёстанцыі “Нямецкая хваля” на Беларусь па-расейску камэнтуе старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.

›››

Старонкі: < 1 2 3 ... 9 10 11 >

13 траўня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››