Падзеі і факты

Зянон Пазьняк камэнтуе рашэньне Эўракамісіі і “Нямецкай хвалі”

Рашэньне Эўракамісіі аб пачатку вяшчаньня на радыёстанцыі “Deutsche Welle” на Беларусь па-расейску, а таксама інтэрвію “Свабодзе” нямецкага дыплямата Ганса-Герога Віка, які прывёў сваё аргумэнты на карысьць адкрыцьця такога вяшчаньня, камэнтуе лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянон Пазьняк.

›››

Зянон Пазьняк: “Паражэньне польскай палітыкі”

Ліст сябрам Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

Здарылася гэтак, як мы і меркавалі ў нашых папярэдніх ліпеньскіх развагах (дарэчы, перакладзеных і на польскую). Польскія палітыкі так і не зразумелі (ці не пажадалі зразумець) інтрыгі маскоўскіх паводзінаў у Беларусі. Польшча пацярпела першую паразу – адклікала амбасадара і, фактычна, апынулася на мяжы разрыву дыпляматычных дачыненьняў зь Беларусяй.

›››

Зянон Пазьняк: “Пуцін просіцца ў Беларускую нацыю”

Клаўнада працягваецца. Двох у адной лодцы размаўляюць адзін з адным. Нядаўна кіраўнік маскоўскага Крамля напрасіўся ў Беларускую нацыю. “Увогуле мы – адна нацыя”, – сказаў пры гэтым наш мудрэц адной нібыта грамадзянцы Беларусі. І хто яго ведае, што зь ім цяпер рабіць – просіцца.

›››

Гадавіна бітвы пад Ґрунвальдам

15 ліпеня 1410 году Войска Вялікага Княства Літоўскага, узначаленае Вялікім Князем Вітаўтам, ушчэнт разьбіла крыжакоў Тэўтонскага Ордэну. Перамога пад Ґрунвальдам была адной з найвялікшых перамогаў Беларускае Дзяржавы. Гэта сапраўдны доказ таго, што беларускі народ мае вялікую гісторыю, якой па праве можа ганарыцца кожны беларус.

Старонкі: < 1 2 3 ... 9 10 11

24 ліпеня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››