Падзеі і факты
3-9 снежня 2007
ЧАРГОВЫЯ КРОКІ
АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ
ПА ЛІКВІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ
Ліквідацыя беларускай фундамэнтальнай навукі ад самага пачатку ёсьць адзін з галоўных накіраваных удараў антыбеларускага рэжыму ў справе нацыянальнага вынішчэньня Беларусі. Матывацыя, якую выкарыстоўваюць непрыяцелі, выглядае цалкам банальнай. Яна добра вядомая яшчэ за часы палітыкі Савецкага Саюза на “ўскраінах імпэрыі”. Гэта матывацыя “неадукаванага прагматызму” – патрабаваньне ад навукі непасрэднай сувязі з вытворчасьцю і непасрэднай вытворчай аддачы навуковых дасьледваньняў. Такая матывацыя лёгка ўспрымаецца малакультурнымі людзьмі.
Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу
Выбары ў Расеі ўжо даўно ёсьць звыклай руцінай гэбізму гэта значыць, сыстэмы ўлады, якая там усталяваная. Расейскія выбары прадказальныя, як дзень і ноч. Два моманты хацеў бы падкрэсьліць у сувязі з гэтай банальнай падзеяй. Рускія выбары ў чарговы раз наглядна паказалі сутнасьць рускага гэбізму, як карпаратыўнай улады кіроўнай групы КГБ. У Расеі створаная жорсткая калектыўная дыктатура, якая сьвядома дрэйфуе ў бок дзяржаўнага фашызму. Пра сутнасьць гэтай улады мы папярэджвалі яшчэ сем гадоў таму.
5-11 лістапада
Лошыцкі Яр. 70 гадоў
Дарагія землякі!
Сёньня мы сабраліся ў жалобным меcцы, тут, дзе 70 гадоў таму рускія энкавэдзісты масава расстрэльвалі беларускіх людзей. Расстрэльвалі на працягу цэлага 1937 года. Людзей прывозілі ў “хапунах” і часам на бартавых грузавіках, зьвязаных і пад наглядам аховы. Як правіла, прывозілі рана (у 5-6 раніцы) па некалькі машынаў і тут жа расстрэльвалі. Некаторыя з Лошыцкіх старажылаў расказвалі мне ў 80-х, што бачылі, як вазілі і нават як расстрэльвалі. Сказаныя на сьмерць былі бедна апранутыя, простыя людзі. Зафіксаваныя таксама асобныя факты, калі мясцовыя камсамольцы-сексоты НКВД і лошыцкія падонкі (сексоты) удзельнічалі ў расстрэлах “ворагаў народа” тут, у Лошыцкім Яры. Яны напрошваліся “пастраляць” і за кожны стрэл ім плацілі 50 капеек (відаць, такса была). У цэлым у Лошыцы расстраляна і закапана ад 7 да 10-ці тысячаў чалавек.
“Нішто ня спыніць Беларусі”
(выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах)
Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Сёньня, як заўсёды, мы тут, у трагічным і знакавым месцы, дзе прышлыя чужаніцы расстрэльвалі наш народ. Курапаты – гэта народныя магіла, сымвал нашага народнага вынішчэньня. Але ў 1988 годзе, калі былі адкрытыя Курапаты, гэты знак адчыніўся нанова, стаўся сымвалам народнага ўваскрашэньня. Менавіта з адкрыцьця праўды пра Курапаты пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Якраз адсюль і з гэтага часу пачаўся Беларускі Народны Фронт. Беларусь уваскрэсла, паўстала з магілы, куды яе ўжо амаль загнаў маскоўска-бальшавіцкі вораг чалавецтва. Курапаты – зямля сьмерці – сталі прадметным месцам беларускага ўваскрашэньня.
Шлях да сябе
(Выступ на кастрычніцкім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.)
Сёньняшні Сойм адбываецца напярэдадні “Дзядоў” – важнай падзеі і даты беларускага жыцьця і духоўнага існаваньня. Незабывайма, што ад Дзядоў і з Курапатаў пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Нацыя паўстала, уваскрэсла з магілаў, дзе ўжо пахаваў быў яе рускі імпэрыялізм. Адначасна гэтае месца зьяўляецца ўлікай і сьведчаньнем расейскага злачынства супраць чалавецтва, якое яны і цяперашнія іхнія “дасьледнікі” і “грамадзкія энтузіясты” імкнуцца сьпіхнуць то на Сталіна, то на “сталінізм”, то на “37-мы год”. Але мы ведаем, і гісторыя даказала гэта, што бальшавізм, камунізм, сталінізм – былі толькі формай рускага імпэрыялізму. Маскве не ўдасца схаваць свае злачынствы супраць чалавецтва ні за “камунізмам”, ні за Сталінам, ні за шырмай НКВД, колькі б там не хлусілі, колькі б не паганілі сваё злачыннае, а наша сьвятое месца Курапаты, колькі б не ламалі крыжоў. Сымвалы, якія яднаюць кроў мільёнаў нявінна забітых, і якія ўвайшлі ў памяць і сэрца народа – зьнішчыць немагчыма. Форма іх будзе аднаўляцца і множыцца датуль, дакуль жывуць людзі.
9-15 красавіка 2007
Зянон Пазьняк: “У тую ноч кіраваў “апэрацыяй” Лукашэнка”
11 красавіка 1995 году дзевятнаццаць дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня абвясьцілі галадоўку, пратэстуючы супраць прапанаванага прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаваньні Бел-Чырвона-Белага Сьцягу і Гэрбу “Пагоня” як дзяржаўных сымбаляў, скасаваньні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт. Пасьля абвяшчэньня галадоўкі, калі дэпутаты БНФ селі каля трыбуны, большасьць дэпутатаў ВС не прагаласавалі за прапановы Лукашэнкі. Аднак ўначы 12 красавіка ў Авальную залю былі ўведзеныя войскі; людзі ў чорных масках (падразьдзяленьне КДБ “Альфа” ) зьбілі дэпутатаў і выцягнулі іх з будынку. На сувязі з Нью-Ёрку – старшыня Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня Зянон Пазьняк.
8-14 студзеня 2007
У чым сутнасьць нафта-газавай вайны паміж рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі.
Найперш гэта канфлікт паміж саўдзельнікамі адной справы – усталяваньня гэбоўскай улады над постсавецкай прасторай. Дыктатары ня могуць аб’ядноўвацца, павінен застацца нехта адзін, хто будзе кіраваць нічым ня дзелячыся.
Дзеля захаваньня ўлады пуцінская група зрабіла стаўку на фармальнае “аб’яднаньне” (на справе на інкарпарацыю) зь Беларусяй і потым на новыя выбары прэзыдэнта гэтага квазідзяржаўнага ўтварэньня. Аб уладзе над “квазі” Лукашэнка з Пуціным якраз і не дамовіліся.