Падзеі і факты
ЖНІВЕНЬСКІ СОЙМ
БЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА ФРОНТУ “АДРАДЖЭНЬНЕ” І КАНСЭРВАТЫЎНА-ХРЫСЬЦІЯНСКАЯ ПАРТЫІ – БНФ
13 жніўня 2006 г. у Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ:
Альтэрнатывай рэжыму ёсьць змаганьне
17-23 ліпеня
Аб кнізе С. Навумчыка пра нядаўняе Беларускае Адраджэньнe.
Падрабязней глядзіце катэгорыю ПУБЛІКАЦЫІ.
5-11 чэрвеня
“ЗАЎТРА Ў ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ”!
(Палітычны даклад на 7-м Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ і 9-м Зьезьдзе Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)
Паважаныя дэлэгаты 7-га Зьезду Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і 9-га Зьезду Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, і віншую з пачаткам нашага Зьезду. Беларусь жыве і будзе жыць. Нягледзячы на ўсе цяжкасьці змаганьня і выжываньня ў антыбеларускіх умовах. Праўда за намі і будучыня – наша. Мы гэта адчуваем і ведаем, мы ў гэта верым і гэтая ўпэўненасьць дае нам сілы.
Надзвычайныя ўмовы, у якіх адбываецца наш Зьезд змушаюць мяне быць ашчадным і стрыманым на азначэньні.
17-23 красавіка
Каб ваяваць, трэба бачыць ворага
Пасьлярэалізацыі пляну аб трэцім тэрміне Лукашэнкі і правядзеньні псэўдавыбараў на Беларусі, маскоўскія паліттэхнолягі (група Г. Паўлоўскага), якія спраектавалі зручную Маскве мэтадалёгію “апазыцыі” ў выбарчай кампаніі і стварэньне кантралююемых лідэраў, прапануюць цяпер цалкам ліквідаваць нацыянальную грамадзянскую супольнасьць на Беларусі.
Ліквідацыя беларускага нацыянальнага жыцьця адбываецца фактычна зь першых дзён рэжыму Лукашэнкі і мае тую фэнамэнальную асаблівасьць, што практычна ніяк не асэнсоўваецца грамадзтвам. (Разбурылі нацыянальную школу – і пайшлі на абед.) Народ у цэнтры Эўропы не адчувае і не разумее, што яго нацыянальна зьнішчаюць. Нават калі чарга дайшла да зьнішчэньня нацыянальнай эліты грамадзтва – да разбурэньня літаратуры і закрыцьця саюзу пісьменьнікаў – разуменьня не дадалося. Прычыны гэтага “сьляпога фэномэну” вядомыя – дэфармацыя сьвядомасьці з прычыны доўгага жыцьця ў антыбеларускіх абставінах акупацыі (цяперака ў абставінах унутраннай акупацыі).
Народны герой
21 га красавіка 1996 года ў Ітум-Калінскім раёне Чачэніі накіраваным ракетным ударам з самалёта па наводцы спэцслужбаў быў забіты першы чачэнскі прэзыдэнт Джахар Дудаеў. На месцы забойства цяпер гранітны камень з мэмарыяльным надпісам. Паплечнікі пахавалі Джахара Дудаева ў гарах, але месца пахаваньня трымаецца ў сакрэце.
10-16 красавіка
Беларусь змагаецца
Нягледзячы на рэпрэсіі, на жорсткую расправу, на антыканстытуцыйны чарговы захоп улады, ёсьць падставы для радасьці і аптымізму. Гэта найперш тое, што ў грамадзтве пачалося абуджэньне і пазбаўленьне ад страху. Мы ўбачылі, што вырасла новае добрае пакаленьне моладзі, якая гатовая змагацца за вольную Беларусь пад сьвятым беларускім Бел-Чырвона-Белым сьцягам. Мы бачылі, што іх падтрымалі бацькі і дзяды.
Мы пераканаліся таксама, што доўга яшчэ нашае грамадзтва будзе ікаць камунізмам, нявольніцтвам і каляніялізмам. Акупацыя і камунізм дарма не мінаюць. Расплочвацца за вынішчэньні, уціск і паніжэньне будуць цэлыя пакаленьні. Але тым больш высакародныя адраджэнскія ідэалы нашага змаганьня.
Высновы, якія пацьвердзілі сакавіцкія падзеі, нікога ў нас, відаць, не зьдзівілі. Але гаварыць пра іх трэба пастаянна і, галоўнае, даводзіць да сьведамасьці людзей, якія прывыклі кіравацца толькі сваім вопытам, не затрудняючы сябе думаньнем.
Падзеі выразна паказалі, што прарасейскірэжым на Беларусі – гэта ёсьць мадыфікацыя звычайнага фашызму, з той асаблівасьцю, што ён ёсьць палітычна прамаскоўскі і антыбеларускі ў нацыянальнай ідэалёгіі.
Сакавік выявіў наглядна, што акрамя Лукашэнкі (які амаль два тыдні адсутнічаў пасьля “выбараў”) уладай на Беларусі кіруе і распараджаецца прамаскоўская хунта з цэнтрам у Маскве.
20-26 сакавіка
ЗА НОВЫЯ ВЫБАРЫ! ЗА ВОЛЬНУЮ БЕЛАРУСЬ!
Дарагія Беларусы! Дарагія землякі!
Гэта былі ня выбары, а нахабнае, у каторы раз, ашуканства народа.
Нельга дапускацца, каб нам плявалі ў твар. Нельга дазволіць, каб тапталі наш чалавечы гонар. Будучыня Беларусі наперадзе, а не ў калгаснай савецкай яме!
Наша будучыня вырастае цяпер, на Цэнтральнай плошчы Менска, дзе маладыя беларусы ахвяраваліся і стаяць за вольную Бацькаўшчыну, за справядлівасьць, за новыя выбары Беларускага Прэзыдэнта.
Часам перамога вызначаецца ня колькасьцю, а вытрымкай, дакладнасьцю і арганізаванасьцю. Менавіта гэтак у 1991 годзе нам, дэпутатам Апазыціі БНФ, якія складалі няпоўных 10 адсоткаў у Вярхоўным Савеце, але дзейнічалі рашуча, удалося, пры падтрымцы людзей на плошчы, спыніць дзейнасьць КПСС у Беларусі і вярнуць незалежнасьць Бацькаўшчыны.