Падзеі і факты
19-25 сьнежня
“ЭЎРАДЭМАГОГІЯ”
21 сьнежня 2005 г. Французкая газэта “Le Monde” паведамляе пра візыт у Парыж прэзыдэнта Сэрбіі Тадзіча, які сустрэўся са сваім калегам Шыракам. Прэс-сакратар Шырака расказаў потым пра маналёгі французкага прэзыдэнта перад сэрбскім. Шырак “заклікаў усе бакі ў Косаве весьці перамовы ў духу дыялёгу і з павагай галоўных прынцыпаў, сьцьверджаных Радай Бясьпекі ААН”. Далей ён “падкрэсьліў неабходнасьць арганізаваць суіснаваньне культураў і народаў з павагай законных інтарэсаў кожнага”. А таксама “вызначыў важнасьць удзелу Эўразьвязу і міжнароднай супольнасьці ў гэтым працэсе”.
ФРОНТВЫСТАЯЎ І РАЗГОРТВАЕ СЬЦЯГІ
Памятаю расповяд аднаго актыўнага ўдзельніка польскай “Салідарнасьці” – змагарнага руху 1980-х гадоў. Войтэк казаў, што пасьля абвяшчэньня генэралам Ярузэльскім ваеннага становішча ў сьнежні 1981 г. арыштаваныя змагары “Салідарнасьці” убачылі некаторых са сваіх нядаўніх паплечнікаў у мундзірах з пагонамі. Вядома, што польскі камуністычны рэжым і ягоныя спэцслужбы меркавалі стварыць прафсаюзік пад назвай “Салідарнасьць” і псэўдаапазыцыйнымі дзеяньнямі завесьці пратэст польскага народу ў тупік. Нічога ў іх ня выйшла. У“Салідарнасьць” у 1980 г. на працягу лічаных дзён запісалася 10 мільёнаў чалавек, вызначыліся сапраўдныя, а не падстаўныя лідары – і паліцэйская порхаўка ляснула, пачалося сапраўднае змаганьне супраць камуны і савецкай акупацыі.
12-18 сьнежня
Вік круціцца
У блатным расейскім шлягеры ёсьць выразны рэфрэн: “Не долго музыка играла, не долго фраер танцевал…” А мы думалі, чаму гэта раптам незабыўны Ганс Вік раптам выступіў нядаўна з гняўлівым заклікам перастаць спадзявацца на дэмакратыю ў Расеі і больш не заклікаць РФ быць дэмакратызатарам Беларусі. “Гэта была памылковая палітыка!” – шумнуў аўстрыйскай газэце “Die Presse” беларусазнаўца Вік.
ФАЛЬШЫВАЯ ПАЗЫЦЫЯ
10 сьнежня 2005 г. Нарвэжская газэта “Dagbladet” дае рэпартаж з ратушы нарвэжскай сталіцы Осла, дзе адбылася ўрачыстае ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. Прысутнічалі кароль, каралева, кронпрынц, іграла музыка і г.д. Сёлета прэмію міру атрымала МАГАТЭ (міжнародная арганізацыя па атамнай энэргэтыцы з цэнтрам у Вене). Ейныя прадстаўнікі выступалі пра мір, мірны атам і дапамогу чалавецтву. Потым атрымалі залаты мэдаль і 10 мільёнаў нарвэжскіх кронаў.
ТРЫВОЖНЫЯ ДЫЯЛЁГІ
(Карэспандэнт: ) “А якія праблемы, апроч тэлефона?”
(Прышчэпа: ) “Людзі ніякага быдла не трымаюць. Яны нічога ня сеюць, а толькі ходзяць, каб дзе-небудзь сьперці і прадаць”.
(Карэспандэнт: ) “А шмат такіх у Цяпіне?”
(Прышчэпа: ) “Шмат. Вось глядзіце па вуліцы: адна хата, другая, трэцяя. Яны працаваць ня хочуць. Працаваць тут можна, але яны ня хочуць”.
(Карэспандэнт: ) “А ад сельсавету можна дамагчыся нечага?”
(Прышчэпа: ) “Нічога!
( Паводле: Ягор Маёрчык, Цяпіна, Чашніцкі раён;радыё “Свабода”)
НАРОДНАЯ МІНУЎШЧЫНА – ГЭТА МЫ.
11 сьнежня 2005 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” піша пра разьвітаньне жыхароў Лёндану з двухпавярховымі рэйсавымі аўтобусамі, якія праслужылі сталіцы роўна 50 гадоў. Чырвоныя аўтобусы сталіся адным з сымвалаў Лёндану, жыхары гораду з сантымэнтам ставяцца да гэтых помнікаў дызайну. Кніга пісьменьніка Трэвіса Элбароў “Любімы аўтобус” сталася нават сёлетнім бэстсэлерам у Брытаніі. На памяць кожная сямья хоча пакінуць сябе хаця б маленькую мадэль аўтобуса. Мэрыя вырашыла, што чырвоны аўтобус ня зьнікне зусім з вуліцаў сталіцы, а будзе служыць на турыстычных маршрутах.
Гэта нармальна – любіць сваё…
11 сьнежня 2005 г. Ісляндская газэта “Morgunbladit” паведамляе пра перамогу ісляндскай прыгажуні на конкурсе “Міс сьвету” у Кітаі. 21-гадовая Уннур Бірна Вільямсдоттір была каранаваная раскошнай каронай.