Падзеі і факты

28 лістапада-4 сьнежня

БЛІЖЭЙ ДА КАМУНІЗМУ
Папраўкі да крымінальнага кодэксу Беларусі 25 лістапада прынялаў першым чытаньні так званая лукашэнкаўская“палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу”.

›››

“СУВЕРЭНІТЭТХАМА”

23лістапада А. Лукашэнкавыступаў перад расейскімі журналістамі. Беларусы, якія ня ведаюць ягонай псіхікі зблізку, падумалі, што ў яго ізноў паталягічна расстроіўся розум. Вось што ён гаварыў:
    (Лукашэнка: ) “Калі нацыяналісты на чале з Шушкевічам прыйшлі да ўлады — частку ўлады захапілі заканадаўча, бо Вярхоўны Савет усім кіраваў і ўрад прызначаў — яны, нацыяналісты, усё пад сябе падмялі. Тады расейцаў, расейскіх людзей на чамаданы былі пасадзілі цягам некалькіх сутак. Яны цяпер хочуць зноў вярнуцца да ўлады, і расейцам трэба памятаць, як яны сядзелі тут на чамаданах. Вось быў бы цуд, каб са сваёй фактычна краіны вам давялося б зьяжджаць.”
    Тут няма ніводнага слова праўды, выдумка відавочная, прымітыўная і дурная. Але гэта якраз і ёсьць стыль паводзінаў. Дурнота і хлусьня настолькі нахабныя, што нармальны розум ня можа паверыць што чуе хлусьню, бо ня можа паверыць, што нехта гэтак можа ілгаць. Тут тыпова гёбэльсаўскі прыём, клясычны, сумесь як казаў адзін расеяц, “лжеца, наглеца і подлеца”.

›››

7-13 лістапада

ПРАВАСЛАЎНЫ ГЭБІЗМ
8 лістапада расейская тэлевізія паказала “боголепный” сюжэт. У Сьвярдлоўскай вобласьці бацюшкі РПЦ рэгулярна зьбіраюць мясцовых дзяцей і вучаць іх ваяваць. Вайсковыя гульні называюцца не “зарніцай”, а па-сучаснаму – пінк-бол. Дзеці і бацюшкі лётаюць па лесе ў масках і ўніформах саспэцыяльнай зброяй, якая страляе фарбай. “Попал во врага – значіт, он убіт”,— павучае дзяцей малады, вясёлы бацюшка ў партупэі. Зразумела, што гэбоўскім афіцэрам ды райкамаўскім прапагандыстам, якіх кантора масава заслала на “пастырское служеніе” ў РПЦ, сумна сярод сьвечак, бабулек і абразоў. Яны ўзялі ды й прыдумалі сабе знаёмую забаву – страляць па людзях. Малых падключылі – “і родіне польза будет.”

›››

ДАЛЕЙ АД АРДЫ

Сусед, – рабочы за 50 гадоў --, паведаміў у чарзе па ваду: “Заўтра сядзьмое наябра, начаплю красны банцік і пайду на плошчадзь празнаваць з нашымі…” Вось які нэабальшавік-рамантык мясцовага разьліву. Слухаем маналёг далей: “А я і ў цэркаў хаджу… І пра Мілінкевіча ў “Народнай волі” прачытаў, нічыво ў іх з Мілінкевічам ня выйдзет…” Рэдкі сярод ленінцаў тып, ён умее таксама слухаць і просіць даць яму пачытаць тэкст Зянона Пазьняка “Беларуска-расейская вайна”. Сусед, аказваецца, з Крупак і за ўсю сваю партыйную кар’еру так і не навучыўся “велікому і могучему”, “на котором разговарівал Ленін”. А вось і цяпер афіцыйная прапаганда забівае яму стомленую галаву загатоўкамі-“ідэялягемамі” (як кажа непараўнальны тэарэтык вінцукізму Падгол). Загатоўкі хрэстаматыйныя: “в Белоруссіі нічего нет, даже нефті”, “Путін хорошій, но что он может сделать?”, “прі союзе мы столько построілі, столько построілі!”…

›››

ХЛУСЬНЯ ЯК НОРМА ПАВОДЗІНАЎ

У Маскве днямі зноў бываліся дзеячы Эўразьвязу. Найбольш гаваркая зь іх сакратарка па замежных сувязях Бэніта Фэрэра-Вальднэр (беларусы ўжо выступілі з патрабаваньнем паслаць у адстаўку гэтую аўстрыйскую немку за русіфікатарскую дзейнасьць). Бэніта зноў публічна заклікала “дэмакратычную Расею падштурхваць кіраўніцтва Беларусі да дэмакратызацыі”. Слухаеш гэтую лухту і думаеш: няўжо эўрачыноўнікі сапраўды не разумеюць, у чым справа і што за дэмакратыя ў РФ? А можа яны так прыкідваюцца за нафту, газ ды тлусты хабар, што цячэ праз падстаўныя банкі ў іхныя сямейныя бюджэты? З часам ўся гэтая брудная брусэльска-крамлёўская гульня раскрыецца.

›››

АКТ БЛЮЗЬНЕРСТВА

Імпэратар Максімільян (той самы, што на пачатку 16 ст. хацеў разам з маскоўскімі царамі падзяліць і зьнішчыць наша Вялікае Княства) усё жыцьцё ратаваў сваю Габзбургскую імпэрыю. Грошай яму не хапала нават на наёмныя войскі, а пасьмяротнай славы хацелася. Нехта яму падказаў, што ня трэба бронзы, каб стварыць сябе помнік. Такім чынам у гісторыі мастацтва адбыўся цікавы кур’ёз. Максімільян загадаў зрабіць сабе манумэнт з паперы – графічны помнік. Запрасілі для працы выдатнейшых майстроў нямецкага Рэнэсансу – Альбрэхта Дзюрэра, Ганса Гальбэйна, Лукаса Кранаха. Такая вось “мастацкая рада” павінна была ратаваць дзяржкіраўніка без казны. Сілай таленту яны-такі стварылі манумэнт свайму манарху ў тэхніцы гравюры на дрэве (хаця, мабыць, у кулуарах пахіхікалі-пакпілі з фанабэрыстага Габзбурга).

›››

ФІНСКІ ГЕРАІЧНЫ ПРЫКЛАД

 Калі крамлёўскія бандыты ў лістападзе 1939 г. выставілі незалежнай Фінляндыі нахабны ўльтыматум (узгоднены з лепшым сябрам страны советов А. Гітлерам) і запатрабавалі для сябе фінскай зямлі па самыя гэльсінскія гароды, у Маскву паехала ўрадавая дэлегацыя, каб улагодзіць канфлікт (фіны не хацелі вайны).
Прэм’ер Паасіківі напісаў у сваіх мэмуарах пра тыя трывожныя дні, успамінаючы, як да мяжы на кожнай, самай маленькай чыгуначнай станцыі іхны цягнік сустракала сьцяна народу. Людзі не трымалі ніякіх плякатаў і транспарантаў, не гукалі лёзунгаў. Фіны сьпявалі нацыянальныя песьні, трымаючы ў руках нацыянальныя сьцягі. “Мы без словаў разумелі, што хацелі сказаць нам нашыя людзі…” – прызнаваўся праз гады палітык. У Крамлі фінская дэлегацыя паводзіла сябе годна і грэбліва адкінула дзікія прэтэнзіі імпэрыялістаў. 30 лістапада 1939 г. саветы пачалі агрэсію супраць невялікай краіны і малалікага (асабліва ў параўнаньні з савецкай ардой) паўночнага народу.

›››

Старонкі: < 1 2 3 ... 6 7 8 9 10 11 >

13 траўня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››