Падзеі і факты

31 кастрычніка — 6 лістапада

ФАЛЬШЫВЫЯ ПАВОДЗІНЫ
(Падзеі вакол “Дзядоў”)

На першы пагляд некаторыя падзеі здаюцца выпадковымі і не зьвязанымі паміж сабой. Але дастаткова азірнуцца назад, каб убачыць пэўную тэндэнцыю, якую адпрацавалі спэцслужбы. А дзейнічае паводле гэтай тэндэнцыі прамаскоўская псэўдаапазыцыя, прысьцёбнутая да рэжыму. Ужо з сярэдзіны 1990-х гадоў заўважана, што як толькі Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” пачынае падрыхтоўку да важнага мерапрыемства, псэўдаапазыцыйная агентура забягае наперад, блытае людзей, імкнецца нашкодзіць і сарваць пляны патрыётаў. Фронтаўцы заклікаюць грамадзтва да сьвяткаваньня Дня Волі 25 Сакавіка, а які-небудзь правакатар з канторы, накшталт Статкевіча або Хадыкі, пачынае арганізоўваць “адзначэньне дня Канстытуцыі” на 15 сакавіка – гэта значыць, за пару тыдняў да важнейшага нацыянальнага сьвята. Усё робіцца дзеля таго, каб энэргія грамадзтва пайшла ў псэўдаканстытуцыйны гудок, каб як мага менш людзей прышло на Дзень Волі, каб блыталася інфармацыя ў прэсе.

›››

Тамаш Ракса

У БЕЛАРУСІ І Ў ПОЛЬШЧЫ АБУРАНЫЯ ДЭМАРШАМ МАСКВЫ

Расейцы ўвялі новае афіцыйнае свята “дзень нацыянальнага адзінства”, прымеркаванае да выгнаньня расейцамі беларускага акупацыйнага войска з Масквы ў пачатку 17-га стагоддзя. (Масква была занятая тады войскам ВКЛ з удзелам польскіх вайсковых адзінак.) Пра гэта пішуць польскія газэты. Радыё “Свабода” зьмясьціла тры матэрыялы: “Праваслаўная царква сьвяткуе вызваленьне Масквы ад продкаў сёньняшніх беларусаў” (Галіна Абакунчык),“Расейскі Дзень нацыянальнага адзінства – фальшывая гістарычная памяць?” (Аляксей Дзікавіцкі) і “Чаму Масква адзначае перамогу над беларусамі ВКЛ як дзяржаўнае сьвята?” (Ігар Карней).

›››

РАСЕЙЦЫ І НЕМЦЫ ЗА СУПОЛЬНАЙ РУСІФІКАЦЫЙНАЙ СПРАВАЙ

8 кастрычніка “Нар. Воля” надрукавала інтэрв'ю пад выразнай шапкай “Русским языком сказано…” Журналістка Макоўская размаўляла з фраў К. Рабіц, дырэктаркай расейскай службы радыёстанцыі “Дойчэ Вэлле” (“Нямецкая Хваля”). Рабіц нэрвова рэагуе на нядаўнія пратэсты беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ягонага кіраўніка Зянона Пазьняка супраць актыўнага ўдзелу немцаў і Эўразьвязу ў працэсе акупанцкай русіфікацыі. Фраў кажа: “Нас упрекают в том, что мы занимаемся, как и президент Лукашенко, “руссификацией” страны, что нас используют для подавления белорусского языка и культуры.

›››

БУРБАНІЗМ

Калі рэвалюцыйны Парыж абвесьціў у 1792 годзе рэспубліку, манархісты начале з Бурбонамі паўцякалі замяжу. Яны актыўна ўдзельнічалі ў вайне супраць свайго народу і вярнуліся на французскі трон у 1815 г. пасьля канчатковай перамогі антынапалеёнаўскай кааліцыі фэадальных манархій. Рэстаўрацыя дынастыі Бурбонаў сталася сымвалам палітычнай эгзгумацыі ўсяго гнілога і беспэрспэктыўнага. Адной з цікавостак той рэстаўрацыі быў наступны факт: у 1815 г., калі трэба было праводзіць штогадовы традыцыйны парад парыжскага палка кавалерыі, то ў публічных абвестках параду надалі нумар, які быў наступны пасьля нумару апошняга дарэвалюцыйнага парада. Такім чынам арганізатары спрабавалі прадэманстраваць грамадзтву, што нібыта не было 25 гадоў рэвалюцыяў і войнаў, што народ не перакульваў трон, што на самай справе “усё цяпер ідзе па-старому”…

›››

ВУГОРСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ

Штогод на прыканцы кастрычніка Вугоршчына ўспамінае трагічныя падзеі 1956 г. Пасьля крытыкі сталінізма ў Маскве паняволеныя народы паверылі, што можна ісьці сваім шляхам і пачалі зрываць з сябе камуністычныя ланцугі. Усё пачалося з мірнай дэманстрацыі студэнтаў у Будапэшце, якія патрабавалі дэмакратыі і адстаўкі бальшавіцкага тырана Ракацы. Спэцслужбы адкрылі агонь па дэманстрантах і забілі дваццаць чалавек. У той жа дзень па ўсёй краіне падняліся сотні тысячаў (пазьней мільёны) людзей, пачалі граміць райкамы і валіць помнікі Сталіну. У Будапэшце людзі атачылі штаб-кватэру камуністычных спэцслужбаў, адтуль па іх зноў пачала страляць бальшавіцкая нечысьць. Калі праз колькі гадзін людзі выводзілі забойцаў з занятага будынку, то народ адмовіўся браць іх у палон і пазабіваў на месцы.

›››

ВЯЛІКІЯ ДЗЯДЫ (выступ на мэмарыяльным мітынгу ў Курапатах)

Дарагія землякі! Вітаю вас у дарагой Бацькаўшчыне на пакутнай Курапацкай зямлі! Сёньня сюды прышоў наш народ, нашчадкі Дзядоў. Мне здаецца – я бачу вашыя абліччы і чую пах Курапацкага лесу. Ён заўсёды са мной і ўсе гэтыя дзевяць гадоў я ні секунды ня жыў за мяжой, бо мае ўяўленьні і думкі, і справы штомінутна, штохвілінна ёсьць тут на сьвятой Беларусі.

›››

МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ГОНАР ДЗЯДОЎ У МЕНСКУ

30 кастрычніка Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла мэмарыяльныя шэсьце і мітынг у Менску. Каля тысячы ўдзельнікаў прайшлі пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і выявай Пагоні ў цэнтры сталіцы па праспэкце Скарыны ў бок Курапатаў. Людзі несьлі транспаранты “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй”, “Ушануйма ахвяраў Курапатаў!”, “Не дапусьцім новых Курапатаў!”

›››

Старонкі: < 1 2 3 ... 7 8 9 10 11 >

13 траўня 2008

Падзеі і факты

5-11 мая 2008

САКАВІК – 2008

11-га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народа роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца. ›››

НАРОДНЫ МЭМАРЫЯЛ КУРАПАТЫ

Крок за крокам, дзень за днём, ня гледзячы на цяжкасьці і разбурэньні, сакралізуюцца Курапаты, вырастаюць крыжы побач з соснамі, разьлягаецца хвойная ціша… Там, дзе пра памяць забітых сьведчыць мноства людзей, -- там зьяўляецца і жыве шчыры народны дух. Гэта якраз адбываецца ў Курапатах. ›››

НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ЯК ПРАЦЭС АДРАДЖЭНЬНЯ

Пад тэрмінам “незалежнасьць” мы разумеем стварэньне (альбо аднаўленьне) незалежнай дзяржавы. У абодвух выпадках гэта працэс, які вынікае з культурнай, эканамічнай і ўвогуле – з нацыянальнай і жыцьцёвай неабходнасьці. ›››

УЛАДА ЦЕМРЫ

У гэтым лісьце я пазначу некалькі тэмаў, істотных для нашай пазыцыі і палітычнае барацьбы.
Мы бачым, што антыбеларуская палітыка і перасьлед усяго беларускага ўзмацняюцца. Краінай ужо амаль 14 гадоў кіруе чужая агрэсіўная цемра. Мы бачым таксама паэтапны плян вынішчэньня асноваў культурнага існаваньня Беларускай нацыі. Гэты плян выконваецца мэтанакіравана і пасьлядоўна. Парадак, сэнс і зьмест яго выкананьня вышэйшы за інтэлектуальныя магчымасьці чалавека, у руках якога апынулася ўся ўлада ў Беларусі. Тым часам якраз ён зьяўляецца пасьлядоўным і адэкватным яго выканаўцам. Антыбеларуская фобія знайшла адпаведную парадыгму палітыкі, распрацаваную ў лубянскай Маскве. ›››

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››