Падзеі і факты
ПРЭЗЭНТАЦЫЯ
30 –га кастрычніка ў Беларускім Цэнтры ў Саўт-Рывэры (ЗША) адбылася прэзэнтацыя кнігі доктара Юры Гарбінскага “Мікалай Лапіцкі ў служэньні Богу і Беларусі” выдадзенай БІНІМ. Гэта збор працаў, лістоў і дасьледваньняў (672 стар.) вядомага беларускага праваслаўнага дзеяча аўтакефальнайцарквы протапрэсьвітэра М. Лапіцкага (1907—1976).
24-30 кастрычніка 2005
«ГАЗАВЫЯ ЎГОДКІ» Ў МАСКВЕ
26 кастрычніка споўнілася роўна тры гады з дня дзікай газавай атакі, якую арганізавала ў Маскве ФСБ, «вызваляючы» закладнікаў у тэатры на Дуброўцы. Тады загінула больш за 300 асобаў; тыя, хто ацалеў, сталіся калекамі (там загінулі і пацярпелі таксама й беларусы, што паехалі былі ў Маскву «па культуру»).
ЭЎРАСУЛТАНІЗМ
У часы азіяцкага іга на Ўсходзе кіраўнікоў залежных княстваў і пашалыкаў прызначалі ханы і султаны. Кандыдаты на пасад у рускіх княствах мусілі езьдзіць у Арду, цалаваць ногі хану і прасіць выдаць ярлык (па цяперашняму – мандат) на княжаньне ў Цьверы, Разані або Маскве.
17-23 кастрычніка 2005
Зянон Пазьняк: «Фронт выканаў і ажыцьцявіў вялікую місію нацыі ў 20-ым стагодзьдзі вярнуў Незалежнасьць Беларусі»
Сяргей Навумчык, Прага
Сёньня – гадавіна ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»
(Зянон Пазьняк, па тэлефоне з Нью-Ёрку: ) "19 кастрычніка 1988 года ў Чырвоным касьцёле ў Менску пад гром авацыяў і воклічаў захапленьня быў створаны Аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту. Гэта была магутная і вызначальная падзея.
Русіфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу
Русіфікацыя ня мусіць быць палітыкай Эўразьвязу. Тое, што пасьля пратэсту беларусаў супраць вяшчаньня на Беларусь “Нямецкай Хвалі” па-расейску Эўракамісія аб’явіла новы тэндар пра вяшчаньне на Беларусь зноў на расейскай мове, сьведчыць аб поўным неразуменьні ёй сытуацыі ў Беларусі і ў цэлым ва Ўсходняй Эўропе. Гэта паказвае таксама на нежаданьне сытуацыю разумець.
5-10 верасьня 2005
ПРЭМ’ЕР “ОТЛИЧНИК”
На сходзе крамлёўскай эліты Пуцін уручыў “отлічніку КГБ” Фрадкову-Фрадкіну (гэта ня жарт, “герой” валодае такой каштоўнай узнагародай) ордэн “За заслуги перед отечеством” другой ступені. Ардэнаносец ГБ прэм’ер РФ – краіны з мільёнамі наркаманаў, алкаголікаў, забойцаў, беспрытульных дзяцей, правалам ва ўсіх галінах дзейнасьці – з салодкай усьмешачкай прыняў яркую бляшку з рук свайго начальніка.
18-24 жніўня 2005
НЭАІМПЭРЫЯЛІЗМ
“Сталін і Мао слушают нас…” На Далёкім Усходзе ўсхадзіліся шматлікія орды. 18 жніўня пачаліся сумесныя расейска-кітайскія ваенныя манэўры. Генэралы дэманструюць “мір і дружбу”, актыўна братаюцца. Ваенныя гульні яны назвалі “Мірнай місіяй – 2005”.