9 траўня 2008

Падзеі і факты

21-27 студзеня 2008

Ліст аб агульнай беларускай справе

  Цяпер назіраецца ўзмацненьне рэпрэсіяў антыбеларускага рэжыму супраць беларусаў. Але адначасна мацнее і нашае супраціўленьне. Каб вынікова змагацца, мы, усе грамадзяне і патрыёты Беларусі, мусім дакладна ведаць дзьве рэальнасьці: першая – хто наш непрыяцель, чаго ён хоча і што робіць; другая рэальнасьць – чаму мы змагаемся, супраць каго, чаго хочам дасягнуць змаганьнем.

  Выніковасьць нашай беларускай барацьбы будзе залежыць ад разуменьня гэтых рэальнасьцяў. ›››

14-20 студзеня 2008

Агульныя каштоўнасьці,
яднаньне сваіх


( Выступ на студзеньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)


  Як бачым, у справе нашай беларускай драмы нічога новага Новы Год не прынёс. Тое, што пачалося ў канцы 2006-га, працягваецца. Працягваецца стара-новая расейская эканамічная вайна супраць Беларусі, якая апынулася ў закладніках цёмнай істоты. Пра сутнасьць гэтай стара-новай вайны мы ўжо казалі ня раз. На газавую пятлю накідваецца фінансавая ўдаўка (рэжым ператвараюць у даўжніка Расеі) і пракладваецца дарога рускаму мафіёзнаму капіталу на Беларусь. У канцы гэтай камбінацыі плянуецца анэксія пад выглядам папяровай “саюзнай дзяржавы”. Гэта добра відаць усім, хто хоць трохі ведае крамлёўцаў і цікавіцца палітыкай. ›››

10-16 снежня 2007

“Новая вайна”

( Выступ на сьнежаньскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)


  Год-два таму пуцінская Масква зразумела, што купіць Беларусь за “так” у свайго сатрапа ім ня ўдасца. Сатрап прадаваўся толькі за ўладу над Крамлём. Тады ўзгарэлася газа-нафтавая вайна, дакладней агрэсія, якая перарастае цяпер ў вайну фінансавую і эканамічную. Масква груба паламала дамоўленасьці і абавязацельствы Будапэшцкага Мэмарандума 1994 года (чатырох краінаў – ЗША, Англіі, Расеі і Беларусі) і пачала эканамічную вайну, якая пры ўсёй, здавалася б, неверагоднасьці гэтай высновы мае магчымасьць перарасьці ў сілавую агрэсію маскоўскага гэбізму (на што яны здольныя, мы ведаем). ›››

3-9 снежня 2007

ЧАРГОВЫЯ КРОКІ
АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ
ПА ЛІКВІДАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ


  Ліквідацыя беларускай фундамэнтальнай навукі ад самага пачатку ёсьць адзін з галоўных накіраваных удараў антыбеларускага рэжыму ў справе нацыянальнага вынішчэньня Беларусі. Матывацыя, якую выкарыстоўваюць непрыяцелі, выглядае цалкам банальнай. Яна добра вядомая яшчэ за часы палітыкі Савецкага Саюза на “ўскраінах імпэрыі”. Гэта матывацыя “неадукаванага прагматызму” – патрабаваньне ад навукі непасрэднай сувязі з вытворчасьцю і непасрэднай вытворчай аддачы навуковых дасьледваньняў. Такая матывацыя лёгка ўспрымаецца малакультурнымі людзьмі. ›››

Заўвагі пасьля расейскіх выбараў у Думу

Выбары ў Расеі ўжо даўно ёсьць звыклай руцінай гэбізму — гэта значыць, сыстэмы ўлады, якая там усталяваная. Расейскія выбары прадказальныя, як дзень і ноч. Два моманты хацеў бы падкрэсьліць у сувязі з гэтай банальнай падзеяй. Рускія выбары ў чарговы раз наглядна паказалі сутнасьць рускага гэбізму, як карпаратыўнай улады кіроўнай групы КГБ. У Расеі створаная жорсткая калектыўная дыктатура, якая сьвядома дрэйфуе ў бок дзяржаўнага фашызму. Пра сутнасьць гэтай улады мы папярэджвалі яшчэ сем гадоў таму. ›››