Zianon Pazniak / Зянон Пазьняк — неафіцыйная відэа-аўдыё інтэрнэт-старонка
ЦЯЖКІ ЧАС
Клясычнае нацыянальнае адраджэньне, дзе б яно ні было, зьвяртаецца да гісторыі, змагаецца за сцьвярджэньне нацыянальнай мовы, культуры і дзяржаўнай незалежнасьці. Гэтак сама разьвіваўся і беларускі нацыянальна-вызвольны рух. Але ёсьць выключная гістарычная асаблівасьць беларускага змаганьня, якую я назваў бы “беларускай (дакладней, літоўскай) трагедыяй”. Пачалася яна з таго, што ў XVIII ст. супраць вялікай літоўскай цывілізацыі (ВКЛ) і Польшчы аб’ядналася заходняя Эўропа (немцы) і ўсходняя тыранія (Масква). Наша вялікая дзяржава перастала існаваць. Аднак мэта маскоўскага забору была ня проста павелічэньне тэрыторыі, а вынішчэньне нас як народа, разбурэньне культуры, ліквідацыя літоўскай адукацыі, рэлігіі, вытворчасьці, землеўладаньня і сацыяльных вярхоў грамадзтва; наступны этап – русіфікацыя астатняга насельніцтва. Па іхняй задуме, нішто не павінна было нагадваць пра Вялікае Княства, і ніколі ўжо не павінна была паўстаць Літва.
ВЫХАД З КРЫЗІСУ
Фінансава-эканамічны крызіс абняў палову сьвету, асабліва захапіў Эўропу і Амэрыку.
У розных краінах ён адбываецца па-рознаму. Усюды церпяць бізнэс, вытворчасьць, гандаль і банкі. Але, трэба сказаць, простага чалавека ў Заходнім сьвеце крызіс закрануў найменш даткліва. Тым часам у нас, на Беларусі, ён стукнуў найбольш па простых людзях, па ўсім народзе. Чаму так адбылося, што робіцца і што рабіць у гэтым становішчы?
ЛУКАШЭНКА ПАВІНЕН ЗЫЙСЬЦІ!
(Ліст сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 9 студзеня 2009 г.)
Гэты мой кароткі ліст будзе ацэначным, бо спадзяюся, што апошнія падзеі на Беларусі і ў сьвеце Вам добра вядомыя і пазнавальныя, не вымагаюць доўгага аналізу, бо зьяўляюцца працягам таго, што існавала і было вядома раней. Наша пазыцыя тут вызначана. Падкрэсьлю, аднак, істотныя нашыя ацэнкі па трох тэмах, якія клапоцяць грамадзтва, -- гэта фінансава-эканамічны крызіс, дэвальвацыя і нішчэньне прадпрыймальніцтва.
Сьветлая, вольная Беларусь
хай стане нашым сьцягам!
Споўнілася 20 гадоў Народнаму Фронту – арганізацыі, дакладней, руху, які адчыніў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Самае галоўнае: была дасягнута рэальная незалежнасьць Беларусі, закладзены структурныя і праўныя асновы незалежнай беларускай дзяржавы, падрыхтаваны палітычны і ідэалягічны крах каляніяльнай камуністычнай сістэмы і сьветапогляду. Была адчыненая магчымасьць (да 1994 г.) культурна-нацыянальнага адраджэньня і разьвіцьця Беларускага народа.
ДЗЯДЫ, ДЗЯДЫ,
БУДЗЬЦЕ З НАМІ!
(Выступ на Дзядах ў Курапатах)
Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы. Сёньня Сьвятыя Дзяды, і мы, як заўсёды, як вось ужо 20 гадоў, зноў тут, у Курапатах, разам з Дзядамі. Мы зноў, як і кожны год, прынесьлі сюды на плячах крыжы на безыменныя, брацкія магілы народа. Гэтак стварыўся і ствараецца далей Народны Мэмарыял Курапаты.
Курапаты абверглі камуністычную хлусьню, быццам бы сталінскі тэрор і рэпрэсіі датычыліся ў асноўным толькі кампартыі і яе кіраўнікоў. Адкрыцьцём Курапатаўзасьведчана, што быў плянавы генацыд Беларускага народа. Тутадкрытая ўлікі масавага забойства – прастрэленыя рэшткі людзей. Нас вынішчалі мэтадычна і па графіку. На Беларусі была створана цэлая сістэма масавых расстрэлаў, якая працавала, як машына. За часы савецкай акупацыі (улічваючы 20-я гады) камуністы забілі ў нас больш двух мільёнаў беларусаў. Прытым за пэрыяд нямецкай акупацыі каля паўмільёна беларусаў забілі так званыя “савецкія партызаны”, кіруемыя з Масквы і маскоўскім НКВД.