• 14.06.2009. AБ КРЫЗІСЕ ПАМІЖ БЕЛАРУССЮ І РАСЕЯЙ. ПРАМОВА З.ПАЗЬНЯКА ПЕРАД БЕЛАРУСАМІ НЬЮ-ЁРКСКАГА АДДЗЕЛУ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ — 59MB, WAV

  • 14.06.2009. AБ ПАДЗЕЯХ ВАКОЛ ПРАЖСКАГА САМІТУ. ПРАМОВА З.ПАЗЬНЯКА ПЕРАД БЕЛАРУСАМІ НЬЮ-ЁРКСКАГА АДДЗЕЛУ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ — 21MB, MP3.

  • Запіс зроблены Анатолем Старковым у Фундацыі Крэчаўскага, па адрасе: 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY, 11432, USA.

  • 11.01.2009. AБ КРЫЗІСЕ НА БЕЛАРУСІ. ПРАМОВА З.ПАЗЬНЯКА ПЕРАД БЕЛАРУСАМІ НЬЮ-ЁРКСКАГА АДДЗЕЛУ БЕЛАРУСКА-АМЭРЫКАНСКАГА ЗАДЗІНОЧАНЬНЯ — 21MB, MP3.

  • Запіс зроблены Анатолем Старковым у Фундацыі Крэчаўскага, па адрасе: 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY, 11432, USA.

  • 09.11.2008. Прамова З.Пазьняка перад беларусамі Нью-Ёркскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня — 28Mb, MP3.

  • Запіс зроблены Анатолем Старковым у Фундацыі Крэчаўскага, па адрасе: 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY, 11432, USA.

  • 31.08.2008. Прамова З.Пазьняка на канферэнцыі ў Кліўлендзе, штат Агайо, дзе праходзіла 28-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, арганізаваная беларускай дыяспарай ЗША і Канады.
    — 35Mb, WAV.

  • Запіс зроблены Анатолем Старковым.

  • 10.08.2008. Прамова З.Пазьняка перад беларусамі Нью-Ёркскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня — 152Mb, WAV.

  • Запіс зроблены Анатолем Старковым у Фундацыі Крэчаўскага, па адрасе: 166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY, 11432, USA.

  • 27.01.2008. Зянон Пазьняк госць Белсату.
    Частка I.

  • Частка II.

  • 11.11.2007. Аўдыё-вэрсія.
    Прамова З.Пазьняка аб падзеях у Грузіі і на Беларусі — 38 Mb, MP3.

  • Запіс зроблены Анатолем Старковым ў грамадзкай залі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне па Атлантык авеню 401, ЗША.

  • 14.10.2007. Аўдыё-вэрсія.
    Прамова З.Пазьняка аб Еўрапейскім маршы — 9 Mb, MP3.

  • Запіс зроблены Анатолем Старковым ў грамадзкай залі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне па Атлантык авеню 401, ЗША.

  • 1994. Выбары прэзыдэнта РБ — 183Mb, AVI

  • Гэта выступ на БТ (Беларускім Тэлебачаньні) кандыдата ў прэзыдэнты З.Пазьняка разам зь яго камандай.

  • 1994. Выбары прэзыдэнта РБ — 180Mb, AVI

  • Гэта выступ на БТ кандыдата ў прэзыдэнты З.Пазьняка.

  • 14.07.2006. Выступ З.Пазьняка ў Варшаве — 65Mb, AVI

  • Гэта выступ перад навучэнцамі Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа (на выгнанні). Здымаў І. В. Запіс пераслаў S.

  • ДАРОГА НА КУРАПАТЫ. Фільм кінастудыі «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ». Студыя «ЛЕТАПІС». 1990. — 276Mb, AVI

  • 10.04.2005. Відыа-вэрсія.
    Прамова З.Пазьняка пра геапалітыку — 213,5Mb, AVI.

    *Запіс зроблены А.Старковым ў грамадзкай залі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ў Брукліне па Атлантык авеню 401, ЗША.

  • 10.04.2005. Аўдыё-вэрсія.
    Прамова З.Пазьняка пра геапалітыку — 4,8Mb, WMA.

    Запіс зрабіў Анатоль Старкоў.

  • 13.02.2005. Відыа-вэрсія.
    Прамова З.Пазьняка пасьля «аранжавай рэвалюцыі» — 83Mb, AVI.

    *Запіс зроблены А.Старковым ў грамадзкай залі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ў Брукліне па Атлантык авеню 401, ЗША.

  • 13.02.2005. Аўдыё-вэрсія.
    Прамова З.Пазьняка пасьля «аранжавай рэвалюцыі» — 1,9Mb, WMA.

    Запіс зрабіў Анатоль Старкоў.

  • 06.03.2005. Відыа-вэрсія.
    Адказ З.Пазьняка на прамову В.Вячоркі — 150Mb, AVI.

    *Запіс зроблены А.Старковым ў грамадзкай залі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ў Брукліне па Атлантык авеню 401, ЗША.

  • 06.03.2005. Аўдыё-вэрсія.
    Адказ З.Пазьняка на прамову В.Вячоркі — 3,4Mb, WMA.

    Запіс зрабіў Анатоль Старкоў.

  • 1997
    Аўдыё-вэрсія інтэрв’ю Зянона Пазьняка для расейскага тэлеканала ГРТ — 4,3Mb, WMA

  • 15.01.1994.
    Сустрэча з прэзідэнтам Клінтанам у Курапатах — 39Mb, AVI

  • Фільм чэскага TV «Málem Zapomenutý Les».
    Česká Televize. 2003. (Тэма- Курапаты)- 204Mb, AVI

  • Відэа-вэрсія інтэрв’ю Зянона Пазьняка для расейскага тэлеканала ГРТ (1997)- 208Mb, AVI

  • Аўдыё-вэрсія інтэрв’ю Зянона Пазьняка для расейскага тэлеканала ГРТ (1997)- 41Mb, MP3

  • 2 ліпеня 2009

    Падзеі і факты

    9-15 сакавіка 2009

          ЦЯЖКІ ЧАС

      Клясычнае нацыянальнае адраджэньне, дзе б яно ні было, зьвяртаецца да гісторыі, змагаецца за сцьвярджэньне нацыянальнай мовы, культуры і дзяржаўнай незалежнасьці. Гэтак сама разьвіваўся і беларускі нацыянальна-вызвольны рух. Але ёсьць выключная гістарычная асаблівасьць беларускага змаганьня, якую я назваў бы “беларускай (дакладней, літоўскай) трагедыяй”. Пачалася яна з таго, што ў XVIII ст. супраць вялікай літоўскай цывілізацыі (ВКЛ) і Польшчы аб’ядналася заходняя Эўропа (немцы) і ўсходняя тыранія (Масква). Наша вялікая дзяржава перастала існаваць. Аднак мэта маскоўскага забору была ня проста павелічэньне тэрыторыі, а вынішчэньне нас як народа, разбурэньне культуры, ліквідацыя літоўскай адукацыі, рэлігіі, вытворчасьці, землеўладаньня і сацыяльных вярхоў грамадзтва; наступны этап – русіфікацыя астатняга насельніцтва. Па іхняй задуме, нішто не павінна было нагадваць пра Вялікае Княства, і ніколі ўжо не павінна была паўстаць Літва. ›››

    26-31 студзеня 2009

    ВЫХАД З КРЫЗІСУ

      Фінансава-эканамічны крызіс абняў палову сьвету, асабліва захапіў Эўропу і Амэрыку.

      У розных краінах ён адбываецца па-рознаму. Усюды церпяць бізнэс, вытворчасьць, гандаль і банкі. Але, трэба сказаць, простага чалавека ў Заходнім сьвеце крызіс закрануў найменш даткліва. Тым часам у нас, на Беларусі, ён стукнуў найбольш па простых людзях, па ўсім народзе. Чаму так адбылося, што робіцца і што рабіць у гэтым становішчы? ›››

    5-11 студзеня 2009

    ЛУКАШЭНКА ПАВІНЕН ЗЫЙСЬЦІ!

    (Ліст сябрам Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 9 студзеня 2009 г.)


      Гэты мой кароткі ліст будзе ацэначным, бо спадзяюся, што апошнія падзеі на Беларусі і ў сьвеце Вам добра вядомыя і пазнавальныя, не вымагаюць доўгага аналізу, бо зьяўляюцца працягам таго, што існавала і было вядома раней. Наша пазыцыя тут вызначана. Падкрэсьлю, аднак, істотныя нашыя ацэнкі па трох тэмах, якія клапоцяць грамадзтва, -- гэта фінансава-эканамічны крызіс, дэвальвацыя і нішчэньне прадпрыймальніцтва. ›››

    1-7 снежня 2008

    Сьветлая, вольная Беларусь
    хай стане нашым сьцягам!


      Споўнілася 20 гадоў Народнаму Фронту – арганізацыі, дакладней, руху, які адчыніў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Самае галоўнае: была дасягнута рэальная незалежнасьць Беларусі, закладзены структурныя і праўныя асновы незалежнай беларускай дзяржавы, падрыхтаваны палітычны і ідэалягічны крах каляніяльнай камуністычнай сістэмы і сьветапогляду. Была адчыненая магчымасьць (да 1994 г.) культурна-нацыянальнага адраджэньня і разьвіцьця Беларускага народа. ›››

    3-9 лістапада 2008

    ДЗЯДЫ, ДЗЯДЫ,
    БУДЗЬЦЕ З НАМІ!


    (Выступ на Дзядах ў Курапатах)

      Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы. Сёньня Сьвятыя Дзяды, і мы, як заўсёды, як вось ужо 20 гадоў, зноў тут, у Курапатах, разам з Дзядамі. Мы зноў, як і кожны год, прынесьлі сюды на плячах крыжы на безыменныя, брацкія магілы народа. Гэтак стварыўся і ствараецца далей Народны Мэмарыял Курапаты.

      Курапаты абверглі камуністычную хлусьню, быццам бы сталінскі тэрор і рэпрэсіі датычыліся ў асноўным толькі кампартыі і яе кіраўнікоў. Адкрыцьцём Курапатаў засьведчана, што быў плянавы генацыд Беларускага народа. Тут адкрытая ўлікі масавага забойства – прастрэленыя рэшткі людзей. Нас вынішчалі мэтадычна і па графіку. На Беларусі была створана цэлая сістэма масавых расстрэлаў, якая працавала, як машына. За часы савецкай акупацыі (улічваючы 20-я гады) камуністы забілі ў нас больш двух мільёнаў беларусаў. Прытым за пэрыяд нямецкай акупацыі каля паўмільёна беларусаў забілі так званыя “савецкія партызаны”, кіруемыя з Масквы і маскоўскім НКВД. ›››